ГРОДНА
Пятніца,
20 верасня 2024 года |
Вясёлае з жыцця Папы
Папа звоніць да езуітаў – дыялог з парцье
Незвычайная сітуацыя адбылася ў Генеральнай курыі езуітаў у Рыме. Малады парцье прыняў званок ад ... папы Францішка, у што спачатку не паверыў. Публікуем запіс гэтага дыялогу, які на Facebooku змясцілі самі езуіты. “Сёння ў 10.15 раніцы ў нашым Генеральным доме ў Рыме зазвінеў тэлефон... Парцье здымае трубку і чуе, што мае званок з Дому святой Марты:†
– Добры дзень, гэта папа Францішак, я хацеў бы паразмаўляць з Генеральным айцом.
Парцье ўжо амаль збіраўся адказаць, што гэта памылка, бо ён размаўляе з Напалеонам, але ўстрымаўся. Адказвае:
– Хто тэлефануе?
Папа зразумеў, што наш малады італьянскі парцье не паверыў яму, таму ціха паўтарыў:
– Не, праўда, гэта папа Францішак. А як тваё імя?
Ашаломлены парцье пачынае разумець сітуацыю, і яго голас пачынае знікаць:
– Мяне завуць Эндру.
– Як ты сябе адчуваеш, Эндру?
– Добра, прабачце, я трошкі разгубіўся.
– Не перажывай, злучы мяне, калі ласка, з Генеральным айцом, я хацеў бы падзякаваць яму за прыгожы ліст, які ён мне напісаў.
– Прабачце, Ваша Святасць, злучаю.
– Няма праблем”.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 103 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.