ГРОДНА
Аўторак,
03 кастрычніка 2023 года |
Варта ведаць пра новага Папу

Вельмі сціплы чалавек. На працу ездзіў аўтобусам, жыў у простай кватэры і, падобна, сам сабе гатаваў. У вольны час наведваў бедных. Аўтар кніг на тэму духоўнасці. †

Дэвіз Святога Айца – “Miserando atque eligendo” – з’яўляецца выразам з пропаведзі св. Беды, у якой ён каментуе евангельскі фрагмент аб пакліканні св. Мацвея, кажучы: “Езус, убачыўшы мытніка і паглядзеўшы на яго з любоўю, выбраў яго і сказаў: «Ідзі за Мной». (Vidit ergo Іesus publicanum et quia miserando atque eligendo vidit, ait illi Sequere me)”. Словы на гербе Папы азначаюць: “Паглядзеў на яго з міласэрнай любоўю, ужо прадбачыўшы яго абранне”. Яны звязаны з пакліканнем самога Папы: у 1953 г. ва ўзросце 17 гадоў ён асабліва адчуў любячую прысутнасць Бога ў сваім жыцці, а пасля споведзі адчуў, як Божая міласэрнасць кліча яго да кансэкраванага жыцця па прыкладзе св. Ігнація Лаёлы.

Праз некалькі хвілін пасля малітвы Анёл Панскі 17 сакавіка на плошчы св. Пятра Пантыфік напісаў першае паведамленне ў сацыяльнай сетцы “Twitter”: “Дарагія сябры, ад усяго сэрца дзякую вам і прашу аб малітве за мяне. Папа Францішак”.
Кс. Ламбардзі: “Папа просіць не называць яго Францішкам I. Дастаткова проста Францішак”.
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 90 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.