ГРОДНА
Серада,
17 красавіка
2024 года
 

Пастарскае пасланне Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі з нагоды Х Нацыянальнага дня “Caritas”

Пастырскае Слова

(фрагменты)
[...] У нашай краіне побач з рознымі дзяржаўнымі арганізацыямі, якія займаюцца дапамогай найбольш патрабуючым, існуе таксама касцёльны Caritas. Чым з’яўляецца арганізацыя Саritas? Caritas – гэта каталіцкая дабрачынная арганізацыя, якая дзейнічае як у Беларусі, так і ва ўсім свеце. І хоць гэта дабрачынная арганізацыя, аднак першым яе заданнем з’яўляецца нясенне Хрыста туды, дзе пра Яго яшчэ не ведаюць. Бо першым лекарам ад самоты і хваробы з’яўляецца Хрыстос і Яго Евангелле. Але “вера без учынкаў – мёртвая” піша св. Якуб. Таму арганізацыя выконвае заданні, звязаныя з нясеннем дапамогі найбольш патрабуючым, г.зн. хворым, пажылым, бяздомным, дзецям з бедных сем’яў. У Беларусі існуе нацыянальны Сaritas, які каардынуе працу арганізацыі ў кожных з чатырох дыяцэзій каталіцкага Касцёла на тэрыторыі нашай краіны. У кожнай дыяцэзіі існуе асобная адзінка Сaritas, якая выконвае заданні, што вынікаюць са Статутаў арганізацыі. Ёсць таксама парафіяльны Сaritas, найменшая структуральная адзінка. Парафіяльны Сaritas мае найбольшыя магчымасці дайсці да тых, хто патрабуе дапамогі.
Caritas у Беларусі арганізуе сімпозіумы, курсы для моладзі, інтэграцыйныя паездкі ў іншыя краіны. У Мінску дзейнічае сацыяльна-рэабілітацыйны дом, у якім анкалагічна хворым дзецям і іх сем’ям на час лячэння даецца жыллё. Вядуцца таксама розныя праекты, напр., дапамога дзецям з вясковых рэгіёнаў, рэабілітацыя маладых інвалідаў у Вілейцы, праграма падтрымання маладых талентаў у Нясвіжы, сацыяльная школа, падрыхтоўка маладых інвалідаў да працы. Гродненскі Сaritas з 1996 г. фінансуе кухню для бедных, якую арганізавалі сёстры назарэтанкі пры пабрыгідскім касцёле ў Гродна. Пры падтрымцы Caritas кухня атрымлівае неабходныя прадукты для прыгатавання бясплатных абедаў для бяздомных, бедных пенсіянераў і самотных, якім не хапае грошай на штодзённыя гарачыя абеды. Адным з важных праектаў Caritas можна назваць праект “Сацыяльны пункт Caritas”. У гэтых пунктах валанцёры прымаюць і выдаюць патрабуючым гуманітарную дапамогу: харч, вопратку i іншыя неабходныя рэчы. Caritas мае таксама аптэчныя пункты, дзе кваліфікаваныя спецыялісты, лекары i аптэкары выдаюць бясплатныя лекі. У Лагішыне дзейнічае “Дом міласэрнасці” для пажылых і хворых асоб. [...]
    Касцёльная дабрачынная арганізацыя Caritas вядзе шмат спраў, праз якія служыць усім, хто патрабуе дапамогі. Для гэтай дзейнасці неабходны, між іншым, валанцёры, а таксама матэрыяльныя сродкі, якія арганізацыя атрымлівае дзякуючы дабрачынцам з-за мяжы і з нашай краіны. Хочам сёння падзякаваць усім, хто ўдзельнічае ў дапамозе іншаму чалавеку, працуючы ў Сaritas. Дзякуем усім, хто падтрымлівае Сaritas грашовымі ахвярамі. Гэта нашае супольнае заданне, каб у сям’і, якой з’яўляецца Касцёл, не было нікога, хто цярпеў бы недахоп у самым неабходным. [...]
    Усім, хто неабыякавы да патрэб іншага і гатовы аказаць дапамогу, ад усяго сэрца бласлаўляем

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  259

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.