ГРОДНА
Субота,
12 кастрычніка 2024 года |
Крыж з’яўляецца скарбам, а не грузам
Крыж нібы выводзіць нас з падземнага тунэля, у якім мы не можам знайсці свайго шляху да Бога, увесь час блукаем і не здольны ацаніць Божы дар, цудоўнасць і цеплыню веры.
“Вялікі пост – гэта час роздуму, малітвы, рахунку сумлення, споведзі і глыбейшай веры ў Евангелле. Гэта таксама хвіліны суцішэння і спакою. Напэўна, гэта асаблівы час для кожнага з нас. Хіба, часцей за ўсё ў гэты перыяд, менавіта ў гэты час, мы задумваемся над сваім жыццём, над любоўю да Бога. Гледзячы на вернікаў, якія прымаюць удзел у велікапосных набажэнствах, нельга не заўважыць вялікага засяроджання і паставы пакоры перaд Хрыстом. Менавіта пастава такіх людзей гаворыць нам аб тым, што найважнейшае ў нашым жыцці – гэта сустрэча са Збаўцам. Мы сустракаем Хрыста, які палюбіў нас праз сваю Боскую пакуту. Пакута Хрыста – гэта пакута ад любові. Нас перапаўняе ўдзячнасць за тыя вялікія справы, якія адбыліся ў гісторыі збаўлення. Ніхто з нас, не заслугоўваючы гэтага, мае ўсё, каб, дзякуючы Богу, які пранікае нашае пабожнае жыццё, быць шчаслівым заўсёды, гэта значыць у небе. Праз малітву, якой ніколі не бывае зашмат, мы сустракаемся з Хрыстом. Езус няспынна прыгадвае нам, якой дарогай мы павінны ісці, прыгадвае нам евангелічны радыкалізм, які нас не абмяжоўвае, а робіць шчаслівымі. Падчас набажэнстваў Песень жальбы, Крыжовага шляху і велікапосных песень мы паглыбляемся ў гэтую пакуту, шукаючы месца каля крыжа. †

У гэты перыяд Вялікага посту варта сабе ўсвядоміць, што крыж павінен быць для нас скарбам, а не грузам. Дазваляючы Богу ўвайсці ў наша жыццё, мы таксама праз крыж уваходзім у жыццё Бога, поўнае бласлаўлення для кожнага з нас. Крыж становіцца дарогай у неба, да Стварыцеля. Крыж у нашым штодзённым жыцці не дае нам забыцца пра тое, што мы Божыя стварэнні, поўныя веры і любові да свайго Стварыцеля. Прыпамінаюцца словы Бенедыкта XVI, сказаныя падчас Вялікага тыдня 2006 года: “Падзея Смерці і Уваскрасення Хрыста з’яўляецца сэрцам хрысціянства, фундаментам нашай веры, магутным штуршком нашага сумлення, моцным ветрам, які знішчае ўсякі страх і няўпэўненасць, усякае сумненне і ўсякі чалавечы разлік”.
Крыж нібы выводзіць нас з падземнага тунэля, у якім мы не можам знайсці свайго шляху да Бога, увесь час блукаем і не здольны ацаніць Божы дар, цудоўнасць і цеплыню веры. Крыж і вера ў Евангелле зробяць нас новымі, адкрыюць нам зваротны шлях да высакароднага жыцця. Мы ніколі не будзем мець спакусы, каб дыскутаваць з шатанам пра сваё жыццё, а зробім усё, каб як мага часцей паказваць сваю прыналежнасць да Касцёла. Паспрабуйма зразумець свой крыж і згадзіцца з ім. Паспрабуйма ісці за Хрыстом не толькі да хвіліны ламання хлеба, але ажно да апошняй кроплі келіха пакуты. Паспрабуйма не толькі ўсхваляць Яго цуды, але ісці ў Крыжовым шляху, любячы Збаўцу нават у цяжкія для сябе хвіліны. Гэта менавіта тая навука крыжа, якая павінна абараніць кожнага з нас.
Няхай крыж у нашым жыцці будзе не толькі залаты ці срэбны, на люстэрку ў машыне ці на шыі, але ў першую чаргу ў жыцці і ў сэрцы. Гэта прызнанне Хрыста, таго, што Ён нам гаворыць, Евангелля і, перш за ўсё, веры, якой кожны з нас павінен жыць штодзённа. Кожны можа прыняць крыж, але ніхто не мае ні права, ні моцы, каб знішчыць яго. Калі чалавек спрабуе зрабіць гэта, яго існаванне губляе сэнс. Я жадаю Вам усім, каб, знаходзячы сябе, Вы пазнавалі праўду пра сябе, а жыццё атрымлівала новую перспектыву.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 81 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.