ГРОДНА
Субота,
02 снежня 2023 года |
Што такое сепарацыя?

Сепарацыя з’яўляецца разарваннем або ўстрыманнем ад супольнага жыцця абодвух сужэнцаў з далейшым трываннем заключанага імі сужэнства. Інакш кажучы, сепарацыя вызваляе ад абавязкаў супольнага пражывання і выканання сужэнскага абавязку, але сужэнскі саюз надалей захоўваецца.
Калі і па якіх прычынах можна вызначыць сепарацыю? Гэта рэгулююць каноны 1152-1153 ККП. Калі казаць пра прычыны, то сярод іх можна назваць наступныя: чужаложства, небяспека для жыцця або здароўя душы ці цела ад аднаго з сужэнцаў, невыкананне асноўных сужэнскіх абавязкаў. Хто ў такім выпадку можа ў Касцёле сцвердзіць сепарацыю? Па-першае, дыяцэзіяльны біскуп, па-другое, біскупскі суд, і па-трэцяе, самі сужэнцы, калі для гэтага існуе сур’ёзная прычына. †
Калі казаць пра спыненне сепарацыі паводле касцёльнага права, то яно наступае ў трох выпадках: калі нявінны сужэнец прабачыць вінаватаму і зноў прыме яго ў сужэнскую супольнасць; калі спыніцца прычына сепарацыі або скончыцца тэрмін часовай сепарацыі; калі памрэ адзін з сепараваных сужэнцаў.
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 30 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.