ГРОДНА
Серада,
06 снежня 2023 года |
Слёзы пакаяння

Заклік Вялікага посту можна змясціць у адным сказе: мы прагнем сапраўднай унутранай перамены і навяртання да Бога праз аднаўленне ласкі хросту. Гэтыя два акцэнты – пакаянне і хрост – Вялікі пост набыў ужо ў старажытным хрысціянстве. †
Першыя хрысціяне ў пераважнай большасці прымалі хрост у сталым узросце. Да хросту яны рыхтаваліся два або тры гады. Як правіла, сакраманты хрысціянскага ўтаямнічання (ініцыяцыі) – хрост, канфірмацыя і Эўхарыстыя – прымаліся ў Пасхальную ноч. Такім чынам, Вялікі пост стаў нібы кульмінацыяй падрыхтоўкі катэхуменаў – кандыдатаў да хросту. Хрысціянскі народ у гэты час ахінаў іх сваімі гарачымі малітвамі, задаючы сабе пытанне, якое актуальна для кожнага вучня Хрыста: “Наколькі я верны Найсвяцейшай Тройцы, у імя якой я быў ахрышчаны?” Над гэтым пытаннем мы запрошаны асаблівым чынам разважаць на працягу гэтых посных дзён.
У сучаснасці мы выконваем пакуту, прызначаную святаром, пасля споведзі. Даўней пакуту за цяжкія грахі грэшнікі выконвалі перад тым як атрымаць прабачэнне грахоў. Пакаянне магло працягвацца некалькі гадоў. З сёмага стагоддзя пасля нараджэння Хрыста ў Папяльцовую сераду – першы дзень Вялікага посту – такіх грэшнікаў прымалі да стану “публічных пакутнікаў”. Знешнім выражэннем гэтага прыняцця было пасыпанне галоў попелам. Потым, калі практыка публічнага пакаяння страціла сваё значэнне з-за змены формы споведзі, гэты знак пакаяння пачаў выкарыстоўвацца ў літургіі для ўсіх вернікаў. Разам з тымі, хто выконваў пакаянне публічна, маліліся аб дараванні сваіх грахоў і тыя, у каго правіны былі не такімі цяжкімі. Кожны чалавек з’яўляецца грэшнікам, і кожны патрабуе пакаяння за ўчыненае зло, а таксама запрошаны вярнуцца на дарогу Божай ласкі.
Дарога Вялікага посту – гэта дарога за прыкладам Езуса і да Езуса. Разам з Ім мы выходзім у пустыню – аддаляемся ад нашых штодзённых спраў праз разнастайныя вырачэнні. Вялікі пост – гэта і ёсць наша пустыня. Для многіх будзе шокам тое, з чым яны сустрэнуцца ў сваім пакаянні. Калі змаўкаюць галасы нашых родных, супрацоўнікоў, сяброў, выключаюцца тэлевізары і камп’ютары, мы застаёмся сам-насам з сабою. У тым ліку і са сваімі застарэлымі грахоўнымі ранамі.
У нашым пакаянні могуць абвострыцца спакусы злога духа, які з’яўляецца ворагам чалавека і супраціўляецца яго жаданню кінуцца ў абдымкі любячага Бога. Святы Ян Марыя Віянэй кажа: “Як добры жаўнер не баіцца бітвы, так і добры хрысціянін не павінен баяцца спакус. Кожны жаўнер адважны ў бараку, але толькі на полі бітвы выяўляецца, хто адважны, а хто баязлівец”.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 25 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.