ГРОДНА
Серада,
23 красавіка 2025 года |
З каталіцкага друку (42)

У сваёй рубрыцы аўтар разважае пра жыццё жанчыны, яе сэнс і месца ў Касцёле і ў свеце. Удзел жанчын – і свецкіх, і кансэкраваных – у жыцці Касцёла становіцца ўсё большы. У рубрыцы змешчаны артыкулы пра тых жанчын, якія ўсім сваім жыццём паказвалі і паказваюць, што значыць быць маці, дачкой, сястрой, сябрам, проста чалавекам, рука якога працягвае хлеб галоднаму, дае прытулак бяздомнаму і суцяшэнне журботнаму; што значыць жыць, верна наследуючы Хрыста і Яго Маці. Напрыклад, апошні запіс на блогу – “12 важных пастулатаў для дзяўчат”, напісаны паводле кнігі Яцэка Пулікоўкага “Кракадыл для каханай”. †

Лімінскім, які заснаваў арганізацыю “Пакаленне Бенедыкта XVI”, мы можам даведацца шмат цікавых фактаў: пра першыя дні выбару кардынала Ратцынгера на пасаду Папы, а таксама пра тое, што цяперашні Папа хоча сказаць праз свае кнігі чытачам. Акрамя таго, закранаюцца справы ўдзелу Папы ў экуменізме. “Пастава Бенедыкта XVI з’яўляецца для мяне як маладога чалавека вельмі верагоднай: ён не хоча толькі прыгожых слоў, але, безумоўна, хоча развіцця экуменізму. Выгляд падзеленага Касцёла сапраўды яго непакоіць”. Малады заснавальнік “Пакалення Бенедыкта” сцвярджае, што дзякуючы гэтай арганізацыі маладыя людзі, для якіх вера з’яўляецца важнай часткай іх жыцця, вучацца як зместу перадачы веры, так і камунікацыйным тэхнікам, каб быць здольнымі як мага лепш адказаць на пытанні, якія хтосьці можа ім задаць. Іншыя каналы камунікацыі – гэта не толькі сродкі масавай інфармацыі, але і сустрэчы ў школах, дыскусіі, у якіх мы прымаем удзел, напісанне лістоў у газеты, арганізацыя ўласных пачынанняў. Ёсць СМІ, якія шукаюць маладых, крэатыўных людзей. Для нас важна, што мы робім магчымым такі кантакт са СМІ для той часткі моладзі, у жыцці якой вера вельмі важная.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 253 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.