ГРОДНА
Панядзелак,
04 сакавіка
2024 года
 

Слова для Жыцця (42)

Слова для Жыцця

benedykt3Папа Бэнэдыкт XVI

    Вера дае нам тую ўпэўненасць, якая становіцца бяспечнай скалой у будаванні нашага жыцця: мы можам супрацьстаяць усім хвілінам цяжкасцей і пагроз, досведу цемнаты крызісу і часу болю, падтрымліваемыя верай, што Бог ніколі не пакіне нас у адзіноце, што Ён заўсёды побач, каб збавіць нас і прывесці да вечнага жыцця.
   
    Фрагмент катэхезы 30.01.2012, паводле wiara.pl


  

   Кс. бп Аляксандр КашкевічКс. бп Аляксандр Кашкевіч

   Час сумеснай малітвы аб еднасці хрысціян – гэта час, калі мы можам задумацца над тым, як сёння прыкладаць сумесныя намаганні, каб хрысціянства было знакам духоўнага і маральнага адраджэння, было сілай супраць сучаснага граху і духоўнага раўнадушша, якія нішчаць сучасны свет. Вельмі радуюся вашай прысутнасці і заклікаю да пошуку канкрэтнай еднасці між намі праз разважанне Божага слова, якое з’яўляецца пасланнем Бога да нас. Сёлета дэвізам малітваў з’яўляюцца словы Святога Пісання з Кнігі прарока Міхея “Чаго патрабуеш ад нас, Пане?” Словы са Старога Запавету выбраны не выпадкова, а з мэтай, каб мы сумесна шукалі адказаў на пытанні: які шлях суіснавання з’яўляецца найлепшым для ўсіх хрысціян? Што сёння павінна нас падмацоўваць? Як супрацьстаяць сучасным выклікам граху і варожасці да хрысціянскіх каштоўнасцей?

    Фрагмент навукі падчас экуменічнага набажэнства, 27.01.2012

 




 Кс. бп Уладзіслаў  Блін  Кс. бп Уладзіслаў Блін

   Кардынал Юзаф Глемп адзін з першых прыехаў да нас у Беларусь у 1988 годзе і нібыта ўваскрасіў каталіцкі Касцёл на гэтых тэрыторыях. Ён любіў нас, дапамагаў, каб Касцёл у Беларусі адрадзіўся і жыў. Кардынал Глемп быў ініцыятарам заснавання Супольнасці дапамогі Касцёлу на Усходзе. Ад Касцёла ў Польшчы мы атрымалі дзве важныя рэчы: вялікую малітву за навяртанне Усходу і ўласна тую матэрыяльную дапамогу, якой мы карыстаемся і сёння.

    Пра памерлага кардынала для catholic.by, 28.01.2012

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  303

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.