ГРОДНА
Нядзеля,
15 верасня 2024 года |
Усе шляхі вядуць у Рым: яшчэ адзін аповед пра Тэзэ
Увечары 26 снежня групы моладзі з Гродзенскай дыяцэзіі сталі прыбываць у пабрыгідскі касцёл, каб прыняць удзел у Эўхарыстыі перад доўгім падарожжам. Усе гэтыя маладыя людзі накіроўваліся ў Рым на сустрэчу са сваімі аднагодкамі з розных краін Еўропы.
Нягледзячы на тое, што гэтая сустрэча праходзіць падчас навагодніх канікул, а таксама ва ўмовах, часам далёкіх ад умоў атэляў, шмат маладых людзей розных хрысціянскіх веравызнанняў збіраецца, каб памаліцца разам у духу еднасці. Менавіта гэта і ёсць асноўная мэта сустрэчы – пілігрымка даверу на зямлі.
Праграма гэтых сустрэч пакідае дастаткова часу на абмеркаванні ў групах, супольныя малітвы, а таксама на тое, каб пабачыць знакамітыя месцы тых гарадоў, дзе яны адбываюцца. Звычайна супольныя малітвы праходзяць у вялікіх памяшканнях, дзе збіраюцца ўсе ўдзельнікі. Але ў гэты раз удзельнікі збіраліся ў некалькіх групах і маліліся ў старажытных базіліках і касцёлах Рыма. Малітва ў такіх месцах набывае адметны характар, дзякуючы асаблівай атмасферы, якая ствараецца маладымі людзьмі, іх жаданнем быць у гэты момант у гэтым месцы, а таксама самым месцам. †

Наведванне славутасцей старажытнага горада спрыяе паразуменню паміж людзьмі з розных культур, а таксама ўзбагачае духоўна. Арганізатары паклапаціліся аб тым, каб пілігрымы маглі выбраць такую праграму наведвання, якая найбольш ім падабаецца. Вялікая колькасць знакамітых месцаў Рыма цесна звязана з гісторыяй хрысціянства. Таму наведванне іх вельмі ўзбагачае чалавека.
Асабіста на мне такі змешаны адбітак пакінула наведванне плошчы св. Пятра і малітва з Пятром нашым часоў – Святым Айцом Бенедыктам XVI. Спосаб арганізацыі гэтай сустрэчы, вялікая колькасць валанцёраў, адкрытыя сэрцы і дамы жыхароў Рыма даюць магчымасць зразумець, што ўсе разам мы можам зрабіць вельмі шмат, нягледзячы на тое, што маем адрозненні ці то ў культуры, ці то ў веравызнанні. Наадварот, наша еднасць у нашай разнастайнасці.
Вось і атрымалася так, што дарогі 40 тысяч маладых людзей з усёй Еўропы на некалькі дзён сустрэліся ў Рыме. І сустрэліся яны для таго, каб пасля вяртання дадому шукаць і паказваць іншым дарогу да еднасці і даверу, хоць яна можа быць вузкай і нялёгкай.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 108 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.