ГРОДНА
Субота,
21 верасня 2024 года |
У Гродзенскім абласным клінічным кардыялагічным цэнтры асвяцілі капліцу
11 студзеня а 13-й гадзіне ў Гродне ў Абласным кардыялагічным шпіталі па вул. Болдзіна кс. бп Аляксандр Кашкевіч урачыста асвяціў экуменічную капліцу. “З сённяшняга дня гэтая капліца будзе месцам сустрэчы чалавека з Богам. Шукайце тут паратунку і ўнутранага супакою”, – пажадаў іерарх.
На ўрачыстым асвячэнні прысутнічалі таксама кс. Раман Катлімоўскі, кс. Алег Кудэрка і а. Юзаф Макарчык OFMConv, сёстры назарэтанкі на чале са сваёй правінцыяльнай сястрой Нэрэушай Падзялінскай CSFN, алюмны Гродзенскай вышэйшай духоўнай семінарыі, праваслаўны святар, хворыя і шматлікія працаўнікі службы аховы здароўя на чале з галоўным урачом спадарыняй Тамарай Далгашэй, якая на самым пачатку прывітала ўсіх прысутных, падкрэсліваючы, што ў хворых з’явілася выдатная магчымасць чэрпаць сілы і знаходзіць духоўную дапамогу ў гэтым святым месцы. †
Пасля прывітання ксёндз біскуп асвяціў алтар і табэрнакулюм, а затым капліцу асвяціў праваслаўны святар а. Аляксандр.
Найсвяцейшую Ахвяру гродзенскі ардынарый цэлебраваў у інтэнцыі медыцынскага персаналу і ўсіх хворых, якія знаходзяцца ў гэтым месцы. Падчас казання a. Юзаф Макарчык OFMConv, прыгадваючы Год веры, сказаў аб Езусе Хрысце, які з’яўляецца Галоўным Лекарам душы і цела. Менавіта чалавек на падставе моцнай веры ў Найважнейшага Лекара можа атрымаць аздараўленне. “Зараз тут, у гэтай капліцы, мы маем сапраўднага Бога – Найвышэйшага Лекара, а вера ў Яго можа даць ласку аздараўлення”, – дадаў а. Юзаф. Напрыканцы св. Імшы ксёндз біскуп шчыра падзякаваў усім тым, хто якімсьці чынам садзейнічаў паўстанню капліцы, асабліва кіраўніцтву кардыялагічнага цэнтра, і пажадаў, каб у гэтым месцы заўсёды панавала прыемная атмасфера лячэння хворых.
Кс. Раман Катлімоўскі, які апекуецца хворымі ў кардыялагічным цэнтры, выразіў падзяку ўсім тым, хто дапамагае яму несці гэтае служэнне, і нагадаў, што з гэтага месца выпраменьваецца асаблівае духоўнае святло, якім з’яўляецца Збаўца, Езус Хрыстус.
У Гродзенскай дыяцэзіі гэта ўжо чацвёртая па ліку шпітальная капліца. Раней яны былі асвечаны ў Гродзенскім абласным шпіталі, а таксама ў Іўеўскай і Ашмянскай раённых бальніцах.
Святая Імша і наведванне хворых у палатах Гродзенскага абласнога кардыялагічнага цэнтра адбываецца кожны аўторак з 17-ай гадзіны.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 101 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.