ГРОДНА
Панядзелак,
15 ліпеня
2024 года
 

20 год Гродзенскай дыяцэзіі (42)

Храналогія жыцця дыяцэзіі

2012 год
   22 студзеня  -  У Іўі адбыўся IX Фестываль калядак “Gloria in excelsis Deo”.
   24 студзеня  - У гродзенскай катэдры адбылося галоўнае экуменічнае набажэнства ў дыяцэзіі.
   3 – 5 лютага  -  Гродна наведаў Апостальскі нунцый кс. абп Глаўдыа Гуджэроці. Ксёндз арцыбіскуп наведаў гродзенскія парафіі, сустрэўся з алюмнамі, выклад­чыкамі і журналістамі. На заканчэнне візіту ксёндз арцыбіскуп узначаліў урачыстую св. Імшу ў катэдры.
   14 лютага  - Семінарыйны гурт “AVE” наведаў з канцэртам Навагрудак.
   4 сакавіка  - Рэдакцыя газеты “Слова Жыцця” адзначала 15-годдзе свайго існавання.
   31 сакавіка  -  Адбылося набажэнства Крыжовага шляху вуліцамі Гродна.
   28 – 30 красавіка  -  У парафіі св. Сям’і ў Лідзе адбыліся Дні моладзі пад дэвізам “Радуйцеся заўсёды ў Пану”. На ўрачыстасцях прысутнічаў Апостальскі нунцый.
   29 красавіка – 6 мая  -  У Вярэйках адбыліся парафіяльныя місіі.
   4 мая  -  У Лідзе адбылося асвячэнне помніка – знака-сімвала хрысціянскай еднасці. На ўрачыстай цырымоніі прысутнічаў кс. бп Аляксандр Кашкевіч.
   6 мая  - Падчас урачыстасцей у санктуарыі ў Капцёўцы кс. абп Клаўдыа Гуджэроці абвясціў рашэнне Святога Айца, які назначыў кс. Юзафа Станеўскага і кс. Лешэка Дамагалу ганаровымі капеланамі Святога Айца.
   18 мая  - У Адамавічах была адпраўлена св. Імша з нагоды 25-годдзя смерці кс. пробашча Казіміра Арлоўскага.
   26 мая - 4 выпускнікі Гродзенскай ВДС атрымалі святарскія пасвячэнні з рук кс. б-па Аляксандра. Гэта былі: кс. Ян Раманоўскі, кс. Валерый Спірыдон, кс. Генрык Яблоньскі і кс. Віталій Бяленік.
   31 мая  -  У гродзенскай катэдры пад кіраўніцтвам кс. б-па Аляксандра Кашкевіча была адпраўлена св. Імша з нагоды сярэбраных і залатога юбілеяў святарскіх пасвячэнняў ксяндзоў, якія працуюць у нашай дыяцэзіі. Ксяндзы юбіляры: кс. Аляксандр Шэмет, а. Станіслаў Садоўскі, кс. Генрык Яблоньскі, кс. Тадэвуш Крыштопік, кс. Мар’ян Хаменя і а. Леон Вітэк.
   1 чэрвеня  -  Адбыўся II Дыяцэзіяльны дзень дзіцяці.
   3 чэрвеня  -  У Пелясе памёр кс. пробашч Пётр Крыкшчукайціс.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.