ГРОДНА
Панядзелак,
24 чэрвеня
2024 года
 

III нядзеля звычайная

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Лукі
Паколькі многія браліся скласці апавяданне пра падзеі, якія адбыліся сярод нас, як перадалі нам тыя, хто ад пачатку быў відавочцам і слугою слова, вырашыў і я дакладна прайсціся па ўсім ад пачатку і апісаць табе ўсё па парадку, найшаноўнейшы Тэафіле, каб ты пазнаў праўдзівасць таго, чаму ты быў навучаны.
    У той час: Езус вярнуўся ў моцы Духа ў Галілею і разышліся чуткі пра Яго па ўсёй ваколіцы. Ён навучаў ва ўсіх сінагогах, і ўсе Яго славілі. I прыйшоў Ён у Назарэт, дзе быў выхаваны, і ўвайшоў паводле свайго звычаю ў дзень суботні ў сінагогу, і ўстаў, каб чытаць. Яму падалі кнігу прарока Ісаі. Ён, разгарнуўшы кнігу, трапіў на месца, дзе было напісана: “Дух Пана на Мне; бо Ён намасціў Мяне абвяшчаць добрую навіну ўбогім, паслаў Мяне абвяшчаць вызваленне палонным, і сляпым вяртаць зрок, каб выпусціць спакутаваных на свабоду, каб абвясціць год ласкі Пана”. Закрыўшы кнігу, Ён аддаў яе слузе і сеў. А вочы ўсіх у сінагозе былі скіраваныя на Яго. I Ён пачаў гаварыць ім: “Сёння споўніліся гэтыя словы Пісання, якія вы чулі”.

Лк 1, 1-4; 4, 14-21


Гісторыя стварае будучыню
   Колькі ж людзей на прасторы вякоў учытвалася ў апісаную св. Лукой гісторыю... Ад тых падзей мінулі стагоддзі. Змяніліся часы і абставіны вывучэння Евангелля. Нават у спосабе яго перадачы: евангелісты схіляліся над скруткамі папірусу. Сёння тыя, хто абвяшчае Евангелле, маюць у распараджэнні інструменты, якія не сніліся іх папярэднікам. А акрамя гэтых вялікіх змен, найважнейшай надалей застаецца постаць Настаўніка з Назарэта, які раскрывае перад намі – сучаснымі слухачамі – кнігу прарока Ісаі і запэўнівае, што Добрая Навіна і сёння прыносіць вязням і прыгнечаным свабоду, сляпым зрок, а ўсім Божую ласкавасць. І няма моцы, якая магла б гэта змяніць!

кс. Яраслаў Грынашкевіч

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  191

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.