ГРОДНА
Субота,
20 красавіка
2024 года
 

13 студзеня 2013 года

Ад шчырага сэрца

◊◊◊
Паважаным сёстрам назарэтанкам з Мінска: с. Эвеліне, с. Карытас і с. Мар’яне з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага 2013 года перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай Бог адорвае Вас патрэбнымі дарамі і ласкамі. Жадаем моцнага здароўя, душэўнага супакою, здзяйснення мар і намераў, стойкасці, добрых і зычлівых людзей на манаскай дарозе і шчодрых дароў Святога Духа і апекі Святой Сям’і.
З найлепшымі пажаданнямі рэдакцыя інтэрнэт-партала catholic.by
◊◊◊
Паважаным ксянзам: Казіміру Мураве і Казіміру Вальчыку з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем здароўя, Божага бласлаўлення, апекі Найсвяцейшай Маці, трываласці ў душпастарскай працы. Няхай Бэтлеемская зорка заўсёды свеціць на святарскім шляху, а добрая, цёплая, мілая ўсмешка ніколі не знікае з Вашых вуснаў. Шчасця на доўгія гады!
З удзячнасцю былыя парафіяне
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Алегу Жураўскаму з нагоды свята Божага Нараджэння жадаем, каб маленькае Дзіцятка Езус адорвала Вас шматлікімі ласкамі і дапамагала ў кожны дзень святарскай паслугі. Няхай Божае святло вядзе да святасці, Маці Божая апекуецца Вамі, а св. Ян Боска дапамагае ў кожнай патрэбе. Хочам таксама выказаць шчырыя словы падзякі за кожную ўсмешку, дапамогу, за добрыя і спачувальныя адносіны. Вясёлых свят!
Удзячныя парафіяне з Дзятлава
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу прэлату Антонію Філіпчыку і ўсім святарам, якія працуюць у парафіі св. Вацлава ў Ваўкавыску, жадаем радасных і спакойных свят Божага Нараджэння, а таксама поспехаў і шчасця ў Новым 2013 годзе.
Моладзь з пар. св. Вацлава
◊◊◊
Паважаным ксяндзам: пробашчу Станіславу Садоўскаму і Валерыю Шэйгерэвічу з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем апекі Маці Божай і нованароджанага Езуса, а таксама шчодрых дароў Святога Духа на кожны дзень святарскай паслугі.
Вернікі з пар. Поразава і Свіслач
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Алегу Жураўскаму з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя, бясконцай радасці, усіх Божых ласкаў, апекі Найсвяцейшай Панны Марыі і святла Святога Духа на кожны дзень жыцця.
Парафіяне з Дзятлава і Касцёльны камітэт
◊◊◊
Паважаным ксяндзам: Паўлу Шаньчуку, Аляксандру Раманоўскаму і Ігнату Санюце з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем усіх Божых ласкаў, апекі Маці Божай Шкаплернай, дароў Святога Духа, моцнага здароўя і шмат радасці і надзеі ад Дзіцятка Езус.
Удзячныя парафіяне з Прывалкі
◊◊◊
Паважаным ксяндзам: Яну Рэйшалю, Віктару Захарэўскаму, Вячаславу Матукевічу і Валянціну Хведуку з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года перасылаем букет найлепшых пажаданняў. Няхай нованароджаны Езус адорвае Вас сваімі ласкамі. Здароўя, радасці, усмешак і ўсяго найлепшага. Радасных свят!
Парафіяне з Моцевіч
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Антонію Грэмзе з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем моцнага здароўя, Божага бласлаўлення, апекі Маці Божай Фацімскай, шчодрых дароў Святога Духа, аптымізму, стойкасці, спакою, добрых і зычлівых людзей побач, а таксама шмат радасці ад Дзіцятка Езус.
Удзячныя прыхільнікі НПМ Фацімскай
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Паўлу Гедройцю з нагоды Дня Нараджэння і Імянін жадаем здароўя і апекі Маці Божай. Няхай добры Бог бласлаўляе Вас у цяжкай святарскай паслузе, а св. Заступнік дапамагае ў кожную хвіліну жыцця. Дзякуем Вам за любячае сэрца і вялікую працу па аднаўленні нашай святыні.
Вернікі з пар. Галынка
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Алегу Жураўскаму з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага 2013 года жадаем усіх Божых ласкаў і Божага бласлаўлення на кожны новы дзень жыцця. Няхай Дзіцятка Езус апекуецца Вамі і адорвае шчасцем і радасцю.
Удзячная моладзь з пар. Унебаўзяцця НПМ у Дзятлаве
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу прэлату Юзафу Трубовічу з нагоды Дня нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні: усіх Божых ласкаў і здароўя на доўгія гады. Няхай Хрыстос з любоўю прытуліць Вас да свайго сэрца за тое, што Вы абвяшчаеце людзям Божую навуку, што прабачаеце нам ад Яго імя. Дзякуем Вам за адданую службу Богу і людзям, за добрае сэрца, любоў і цярплівасць да нас.
Прафіяне з Паўднёвага
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Андрэю Казлоўскаму з нагоды Дня нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні: добрага здароўя на доўгія гады, шчасця, радасці, нязгаснай надзеі і мноства сіл у душпастарскай працы. Няхай Найсвяцейшая Маці заўсёды мае Вас у сваёй апецы і ахоўвае ад злога, а Бог напаўняе ўсімі ласкамі. Радасных свят!
Парафіяне з капліцы ў Масалянах
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу пробашчу Анджэю Бураку з нагоды Дня нараджэння ад усяго сэрца жадаем, каб Бог Айцец бласлаўляў Вас, Святы Дух напаўняў сваімі дарамі, нованароджаны Хрыстос асвятляў кожную хвіліну Вашага жыцця і дапамагаў пераадольваць усе цяжкасці, а Божая Маці падтрымлівала сваёй мацярынскай рукой. Дзякуем Вам за шчырыя сардэчныя словы падчас гаміліі.
З малітвай і павагай вернікі з пар. Лаздуны
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу прэлату Антонію Філіпчыку з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай добры Бог дасць Вам здароўе і шчасце, пашле добразычлівых людзей на Ваш святарскі шлях і шчодра ўзнагародзіць за ўсё, што Вы зрабілі ў нашай парафіі. Няхай Ваша ахвярная праца выдасць багаты плён – няхай у людскіх сэрцах і душах зацвітуць кветкі любові.
З павагай вернікі з пар. св. Вацлава ў Ваўкавыску
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Чэславу Паўлюкевічу з нагоды Дня нараджэння хочам перадаць сардэчныя пажаданні. У гэты асаблівы дзень мы дзякуем добраму Богу за дар Вашага жыцця. Жадаем кожны дзень нанова захапляцца жыццём, непаўторным і адзіным, любоўю, паўсюднай і цярплівай, сяброўствам, незнішчальным і ціхім, і ўсміхацца сабе і свету. Няхай Езус, якога Вы кожны дзень трымаеце ў сваіх далонях, бласлаўляе на святарскім шляху, а Маці Божая, якая даручае свайго Сына ў Вашыя рукі, няхай абараняе Вас сваёй мацярынскай любоўю і ахінае сваёй апекай. Жывіце так, каб кожны чарговы дзень быў незвычайны і выключны. Напаўняйце кожную хвіліну так, каб потым успамінаць яе з радасцю. Чэрпайце энергію з невычэрпнай крыніцы, якой з’яўляецца сэрца Езуса, з сонца, з кропель дажджу і ўсмешак людзей навокал.
Парафіяне з Росі

 

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  256

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.