ГРОДНА
Аўторак,
03 кастрычніка 2023 года |
Як звяртацца да духоўных асоб?

Перш за ўсё, трэба прыгадаць пра паставу, поўную павагі да іншага чалавека, тым больш, што гэта асоба, прысвечаная службе Богу. Думаю, што павага, адкрытае сэрца і шчыры позірк павінны характарызаваць кожную размову з усімі. Мы не можам звяртацца да духоўнай асобы на “ты”, таму што такі зварот не паказвае павагі да гэтай асобы, а тым больш, да самаго Хрыста. А таму, да біскупа трэба звяртацца так: “ксёндз біскуп”, “Ваша Эксцэленцыя”; да кардынала – “Ваша Эмінэнцыя”; да Святога Айца – “Ваша Святасць”. Да ксяндза мы звяртаемся наступным чынам: “ксёндз”, “ксёндз пробашч”, “ксёндз вікарый”, калі пробашч ці вікарый належыць да манаскай супольнасці, можна сказаць: “айцец”; да клерыка звяртаемся: “клерык”, “ксёндз”; да манаскай сястры – “сястра”. †
Ці можна да гэтага дадаваць імя духоўнай асобы? Я лічу, што для многіх было б прыемна пачуць, напрыклад: “ксёндз біскуп Аляксандр”, “ксёндз пробашч Антоній”, “сястра Ганна”, бясспрэчна, калі мы ведаем імя гэтай духоўнай ці кансэкраванай асобы. Трэба памятаць, што гэта сведчыць і пра нашае выхаванне. А кожная духоўная асоба таксама павінна з павагай звяртацца да нас.
Сустракаючыся з духоўнай асобай, мы павінны ў першую чаргу прывітаць Хрыста хрысціянскім прывітаннем, якое вядома на нашых тэрыторыях. Мяне здзіўляюць сітуацыі, калі асоба, якая ходзіць у касцёл, гаворыць ксяндзу “Добры дзень” замест “Хвала Езусу Хрысту”. Але калі чалавек не ведае прывітання, таму што ён не католік, і кажа ксяндзу “Добры дзень”, тады гэта ясна і натуральна. Давайце старацца ўзаемна адорваць адзін аднаго пашанай.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 90 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.