ГРОДНА
Пятніца,
20 верасня 2024 года |
У Ашмянах асвяцілі шпітальную капліцу
29 снежня 2012 года кс. біскуп Аляксандр Кашкевіч урачыста асвяціў шпітальную капліцу Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў Ашмянах. Ва ўрачыстасці прынялі ўдзел святары з Ашмянскага дэканата і прадстаўнікі мясцовых улад.
Прывітальнае слова да ўсіх прысутных скіраваў ашмянскі дзекан: “Спачатку Бог лечыць чалавека, потым другі чалавек дапамагае хвораму, а на трэцім месцы знаходзіцца медыцына”.
Намеснік кіраўніка раёна Аляксандр Саванец дадаў, што “фізічна хворы чалавек патрабуе духоўнай падтрымкі і, атрымліваючы яе, можа хутчэй аздаравіцца”. У сваёй кароткай прамове галоўны ўрач шпіталя між іншым сказаў, што “хворыя, якія знаходзяцца на лячэнні, будуць мець магчымасць атрымаць не толькі фізічнае, але і духоўнае аздараўленне, што паўплывае на як мага хутчэйшае вяртанне чалавека ў сваю сям’ю”.
Гродзенскі ардынарый выразіў глыбокую ўдзячнасць для ўсіх тых, хто паспрыяў узнікненню капліцы і паблаславіў медыцынскі персанал і хворых.
Пасля асвячэння капліцы адбылася св. Імша. У сваім казанні кс. Раман Катлімоўскі, нагадваючы прысутным аб літургічным перыядзе Божага Нараджэння, сказаў: “Прыходзім сюды як у Бэтлеем. Ад Эўхарыстычнага Хрыста мы павінны чэрпаць духоўную сілу”. †

Пасля св. Імшы арцыпастар Гродзеншчыны наведаў асобныя шпітальныя аддзяленні, удзяляючы сваё пастарскае бласлаўленне хворым, якія з-за нездавальняючага стану здароўя не змаглі прыняць удзел у асвячэнні. Ініцыятыву паўстання капліцы, якая належыць кс. дзекану Яну Пузыне, у красавіку актыўна падтрымалі старшыня Ашмянскага раёна спадар Юрый Адамчык і галоўны ўрач раённага шпіталя спадар Уладзімір Кунц. Вельмі важны ўклад у гэтую справу зрабілі замежныя спонсары, вернікі з ашмянскай парафіі і дэканата, а таксама раённы шпіталь.
Тытул капліцы быў абраны невыпадкова, таму што абраз Маці Божай Нястомнай Дапамогі ўшаноўваецца не толькі католікамі, але і праваслаўнымі. Абраз Маці Божай Нястомнай Дапамогі мае чатыры галоўныя постаці: Маці Божую, Дзіцятка Езус і св. арханёлаў Міхала і Габрыэля. Аблічча Марыі лёгка схілена ў бок Дзяцітка, якое трымае левая рука Найсвяцейшай Маці. Правай далонню, якая “паказвае шлях”, Марыя абдымае рукі Езуса. Яе позірк характарызуе смутак, скіраваны не на свайго Сына, а на таго, хто глядзіць на абраз.
Капліца, куды кожны зможа ўвайсці і памаліцца, будзе штодзённа адчынена з 7.30 да 22.00. Св. Імша будзе цэлебравацца два разы на тыдзень у сераду і нядзелю ў 16.30.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 103 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.