ГРОДНА
Серада,
24 красавіка
2024 года
 

Свята Хросту Пана

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Лукі
Калі народ чакаў і калі ўсе разважалі ў сэрцах сваіх пра Яна, ці не Хрыстос ён, Ян адказаў усім: “Я хрышчу вас вадою, але ідзе мацнейшы за мяне, якому я не варты развязаць раменьчык на сандалях Яго. Ён будзе хрысціць вас Духам Святым і агнём”.
    I сталася, калі хрысціўся ўвесь народ, і калі Езус, атрымаўшы хрост, маліўся, раскрылася неба, і Дух Святы ў цялесным выглядзе, як голуб, сышоў на Яго, і быў голас з неба, які прамовіў: “Ты Сын Мой умілаваны, Цябе ўпадабаў Я”.

Лк 3, 15-16.21-22


Пачуць голас Айца
   Кожны з нас у хвіліну святога хросту быў залічаны да ліку Божых дзяцей. Хрыстос ужо ў першыя хвіліны нашага жыцця далікатна гаворыць нам, што мы з’яўляемся ўмілаванымі Божымі дзецьмі. Ласка святога хросту павінна быць моцна ўкаранёная ў нашыя сэрцы. Што гэта значыць? Малое сэрца, якое ў хвіліну святога хросту становіцца чыстым, якое прымае Бога, павінна заўсёды быць Ім напоўнена. На жаль, не ўсе памятаюць дату свайго духоўнага нараджэння, той момант, калі мы з Хрыстом распачалі цудоўную вандроўку свайго жыцця. Таму ў свята Хросту Пана мы можам нанова распачаць такую духоўную вандроўку, каб у чарговы раз пачуць голас Айца: “Гэта мой сын умілаваны, гэта мая ўмілаваная дачка”.

Прыгатаваў кс. Павел Салабуда

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.