ГРОДНА
Нядзеля,
09 лютага 2025 года |
Taizé

А 22-й гадзіне 26 снежня ў пабрыгідскім касцёле адбылася св. Імша на чале з кс. Антоніем Грэмзам. Непасрэдна пасля св. Імшы, дзесьці апоўначы, моладзь вырушыла ў дарогу да Вечнага Горада. Падчас падарожжа група затрымалася ў сталіцы Аўстрыі – Вене, дзе знайшлося крыху вольнага часу, каб наведаць некаторыя святыні і вядомыя гісторыка-культурныя помнікі.
28 снежня Рым спаткаў нашых пілігрымаў добрым, цёплым надвор’ем. Пасля прыезду група моладзі з Гродзеншчыны накіравалася ў арганізацыйны цэнтр для размеркавання ў паасобныя парафіяльныя супольнасці. †

Субота 29 снежня пачалася з ранішняй малітвы ў рымскіх парафіях, пасля чаго адбыліся сустрэчы ў групах. Вечарам моладзь мела магчымасць сустрэцца са Святым Айцом Бенедыктам XVI на плошчы св. Пятра ў Ватыкане. Дарэчы, у гэтай сустрэчы прыняло ўдзел каля 32 тысяч чалавек.
Другі дзень Еўрапейскай сустрэчы моладзі быў не менш насычаны. Кожны ўдзельнік у першай палове дня меў магчымасць паглыбіць пазнанне мясцовай супольнасці праз удзел у нядзельнай св. Імшы. Пасля ўсе накіраваліся ў гістарычны цэнтр Рыма, каб памаліцца разам са сваімі еўрапейскімі калегамі ў галоўных каталіцкіх святынях. Апоўдні моладзь разважала паміж сабой на розныя тэмы, якія датычылі веры, духоўнасці, сучасных сацыяльных праблем.
Вечарам 31 снежня моладзь рыхтавалася прывітаць Новы год у супольнай малітве за супакой ва ўсім свеце. Пасля малітоўнага чування маладыя вернікі адзначылі “Свята народаў”, складаючы адзін аднаму пажаданні і прэзентуючы характэрныя для сваёй нацыянальнасці песні і танцы.
У першы дзень Новага года для моладзі з розных краін былі арганізаваны нацыянальныя спатканні. Беларуская група мела такое спатканне ў 15.30 у езуіцкім касцёле Cor Jesu. На ім прысутнічаў архімандрыт Сяргей Гаек, Апостальскі візітатар для грэка-католікаў у Беларусі.
2 снежня гродзенцы развіталіся з гасціннымі рымскімі парафіямі і на зваротным шляху затрымаліся толькі паглядзець на прыгажосць нямецкага Дрэздэна, а раніцай 4 снежня моладзь прыбыла ў родны горад.
Паводле слоў кс. Валерыя Быкоўскага, галоўнага арганізатара выезда ў Рым, гродзенская моладзь мела добрую нагоду, каб падзяліцца са сваімі калегамі сведчаннем сваёй веры, а таксама ўзмацніць самасвядомасць прыналежнасці да паўсюднага Касцёла і яго багатай духоўна-культурнай спадчыны.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 326 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.