ГРОДНА
Чацвер,
18 красавіка
2024 года
 

30 снежня 2012 года

Ад шчырага сэрца

◊◊◊
Яго Эксцэленцыі ксяндзу арцыбіскупу Тадэвушу Кандрусевічу і Яго Эксцэленцыі ксяндзу біскупу Аляксандру Кашкевічу з нагоды свят Божага Нараджэння жадаем шмат ласкаў ад Божага Дзіцяці, радасных свят, напоўненых супакоем, цяплом, павагай і дабром, а таксама няспыннай апекі Найсвяцейшай Панны Марыі.
Апостальства вечнай малітвы за святароў “Маргарытка” з пар. Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне
◊◊◊
Паважаным ксяндзам: Яраславу Грынашкевічу, Валерыю Быкоўскаму, Паўлу Салабудзе, Алегу Канановічу і Яну Раманоўскаму цёплых, радасных свят Божага Нараджэння і шчодрых ласкаў ад Дзіцятка Езус
жадае рэдакцыя “Слова Жыцця”
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Андрэю Казлоўскаму ў Дзень нараджэння ад усяго сэрца перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай Бог, якому Вы даверыліся, вядзе Вас Божым шляхам, Святы Дух шчодра ўзнагароджвае сваімі дарамі, а Найсвяцейшая Маці моцна трымае ў сваёй апецы і дапамагае пераадольваць усе цяжкасці. Шчасці Божа.
Сям’я Эйсмантаў з Гродна
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Максіму Бачарнікаву з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем, каб нованароджаны Божы Сын шчодра адорваў Вас усімі ласкамі і бласлаўленнем, напаўняў сэрца радасцю і супакоем, дапамагаў у атрыманні новых ведаў, якімі Вы пасля падзеліцеся з намі.
Моладзь, дзеці і іх бацькі з пар. Божай Міласэрнасці ў Гродне
◊◊◊
Паважанаму айцу пробашчу Пятру Марцінцу з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага 2013 года жадаем шмат здароўя, радасці, душэўнага супакою, нязгаснай надзеі і шмат сіл. Жадаем, каб Божы прыход на свет прынёс з сабой веру ў лепшае, адсунуў усе клопаты ў цень. Дзякуем за навуку, якую Вы так шчыра абвяшчаеце.
Парафіяне з Азёр, Старыны і Стрыёўкі
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Станіславу Пацыне з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года перасылаем мноства сардэчных пажаданняў: моцнага здароўя, сілы духа, стойкасці ў служэнні Богу і людзям, шчасця, душэўнага супакою, Божага бласлаўлення і апекі Маці Божай. Няхай Ваша прастата і дабрыня да людзей будуць для Вас нястомным прыкладам. Радасных свят і здзяйснення мар у Новым годзе.
З павагай і малітвай парафіяне з пар. Ліда-Маладзёжны
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу пробашчу Андрэю Зноску з нагоды Божага Нараджэння і Новага года жадаем вясёлых свят, радасці, душэўнага супакою, звычайнага чалавечага шчасця. Няхай Ваша ўсмешка цешыць не толькі нас, але таксама маленькага Езуса і Яго Маці, Марыю. Няхай Вам заўсёды хапае дароў Святога Духа і Божага бласлаўлення. Жадаем шмат здароўя, цярплівасці і мудрасці ў абвяшчэнні Божага слова.
З павагай удзячныя парафіяне з пар. Ліда-Маладзёжны
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Юрыю Павайбе з нагоды Імянін прагнем скласці сардэчныя пажаданні: шчодрых Божых ласкаў і самых радасных хвілін! Няхай Святы Дух апраменьвае сваім святлом кожны дзень Тваёй святарскай паслугі, Езус няхай заўсёды будзе Тваім Сябрам, а Марыя прыхіляе да свайго сэрца.
Сем’і Павайбаў
◊◊◊
Паважаным ксяндзам: пробашчу Віктару Велівісу, Артуру Валчкевічу, Алегу Канановічу, Тадэвушу Крыштопіку і Андрэю Лішко з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года перасылаем сардэчныя пажаданні: моцнага здароўя, цярплівасці, радасці, душэўнага супакою, здзяйснення мар. Няхай нованароджаны Езус адорвае Вас сваімі ласкамі і бласлаўленнем, а Найсвяцейшая Панна Марыя мае ў сваёй апецы. Радасных свят! Шчасці Божа Вашым Бацькам.
Парафіяне з Грандзічаў
◊◊◊
Паважаным ксяндзам: пробашчу Юзафу Багдзевічу, Віктару Захарэўскаму, Андрэю Горбачу, Паўлу Урбану і дарагім сёстрам: Наталлі, Антаніне і Ірэне з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года перасылаем сардэчныя пажаданні: моцнага здароўя, дароў Святога Духа і шмат радасных хвілін у жыцці. Няхай Дзіцятка Езус адорвае Вас бласлаўленнем і патрэбнымі ласкамі, напаўняе сэрцы супакоем, радасцю, любоўю і надзеяй.
З удзячнасцю Кола Жывога Ружанца св. Тэрэзы ад Дзіцятка Езус з Астраўца
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Кшыштафу Янасу з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем шмат ласк ад Божага Дзіцятка і Яго Беззаганнай Маці. Няхай Божы Сын адорвае Вас здароўем, супакоем і радасцю, а промні Яго бязмежнай міласэрнасці асвячаюць кожны дзень жыцця.
Вернікі з в. Вейшычы, сем’і Доўкша і Саўко
◊◊◊
Паважаным айцам: Станіславу Станеўскаму, Юзафу Гензе, Андрэю Урублеўскаму, Андрэю Ядкоўскаму, Валерыю Мазюку, Вальдэмару Слоце, Віктару Бохану, Вітольду і Эдварду Петэльчыцам, Віталію Чэбатараву, Дзмітрыю Лабкову, Юзафу Багдзевічу і Ігнату Санюце з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года шмат здароўя, сіл, радасці, душэўнага супакою, цярплівасці і ўсіх Божых ласкаў
жадае Апостальства вечнай малітвы за святароў “Маргарытка” з пар. Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне
◊◊◊
Паважаным ксяндзам: пробашчу Юзафу Багдзевічу і Віктару Захарэўскаму, а таксама дарагім сёстрам з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем моцнага здароўя, душэўнага супакою і радасці. Мы ўдзячны Вам за тое, што Вы з намі, за клопат пра кожнага з нас і наш касцёл, за шчырыя малітвы і прыгожыя павучальныя казанні, радасць і любоў. Няхай народжаны Езус адорыць Вас сваёй моцай і бласлаўленнем, а Маці Божая вядзе найпрыгажэйшай дарогай жыцця. Радасных свят!
З малітвай парафіяне з Астраўца
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Яцэку Маркелю з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем здароўя, доўгіх гадоў жыцця, Божага бласлаўлення і апекі Маці Божай. Няхай Бэтлеемская зорка заўсёды асвячае Ваш святарскі шлях.
З малітвай былыя парафіяне з Зэльвы, сем’і Трумей і Раманчук з Гродна
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу пробашчу Юрыю Грыцко з нагоды свят Божага Нараджэння жадаем, каб нованароджаны Збаўца прыносіў супакой усяму чалавецтву і адорваў Вас сваімі дарамі: здароўем, радасцю, душэўным супакоем, дабрынёй і добразычлівасцю людскіх сэрцаў. Няхай наша малітва спадарожнічае Вам кожны дзень. Радасных свят і шчаслівага Новага года!
Вернікі з капліцы Божай Міласэрнасці ў Хадзілонях
◊◊◊
Паважаным ксяндзам: Яну Гавецкаму, Віталію Чургану і Мікалаю Ціхановічу з нагоды свят Божага Нараджэння жадаем, каб Дзіцятка Езус адорвала Вас усімі ласкамі і напаўняла сэрцы спакоем, радасцю і любоўю, а Бэтлеемская зорка асвячала Вашыя шляхі.
З удзячнасцю і пашанай сям’я Язерскіх з парафіі Юрацішкі
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу доктару Андрэю Шчупалу з нагоды свят Божага Нараджэння жадаем моцы Святога Духа, шчодрых дароў ад Дзіцятка Езус, бласлаўлення і Божай апекі, а таксама цудоўнага плёну на ніве Пана.
Сем’і Заяц і Каленік
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Віктару Субелю з нагоды Божага Нараджэння жадаем радасных свят, шчаслівага Новага года, здароўя, стойкасці ў душпастарскай працы, апекі Маці Божай і св. Заступніка, а таксама дароў Святога Духа. Няхай нованароджаны Езус Хрыстус прыносіць шчаслівую і бласлаўлёную працу, радасць, задавальненне і адорвае сваімі ласкамі.
З удзячнасцю вернікі з Трабаў
◊◊◊
Дарагім сястры Ганне і арганістцы Яніне жадаем здароўя, радасці, шмат сіл у службе Богу і людзям. Радасных свят Божага Нараджэння і шчаслівага Новага года.
Парафіяне з Трабаў
◊◊◊
Паважаным ксяндзам: пробашчу Чэславу Паўлюкевічу, Андрэю Радзевічу і клерыку Марэку з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем стойкасці і цярплівасці ў здзяйсненні святарскай паслугі, усіх Божых ласкаў, апекі Найсвяцейшай Маці, сілы ў руках і чыстага агню ў сэрцы, што запаліць усё вакол Вас шчасцем і радасцю. Няхай кожнае Вашае дзеянне дазваляе ўкараняць духоўнасць і еднасць, робячы з касцёла дом і школу Камуніі.
З хрысціянскім прывітаннем парафіяне з Росі
◊◊◊
Паважаным ксяндзам: пробашчу Яну Рэйшалю і Андрэю Кевлюку, а таксама сёстрам Ганне і Кацярыне з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем моцнага здароўя, шчасця, нязгаснага запалу і плённай працы на Божай ніве. Няхай міласэрны Бог і Святы Дух дадаюць Вам сіл і натхнення, а ласка, дабрыня, стойкасць і цярплівасць Маці Божай будуць прыкладам у Вашай працы. Добрага настрою, радасці і шмат прыемных хвілін у гэтыя святочныя дні.
Удзячныя вернікі з каплічкі Ліпічна
◊◊◊
Паважаным ксяндзам Тадэвушу Качану і Віктару Субелю з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем добрага здароўя, доўгіх гадоў жыцця і ўсіх ласкаў ад нованароджанага дзіцятка Езус. Няхай Бог адорвае Вас усімі дарамі, а Маці Божая – усімі ласкамі. Шчасці Божа.
З малітвай сям’я Станьчык
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Алегу Пятрашку з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года перасылаем сардэчныя пажаданні: здароўя, шчасця, доўгіх гадоў жыцця, добрых і чулых людзей побач, цярплівасці і цудоўнага плёну ў душпастарскай працы. Няхай добры Бог бласлаўляе Вам, Маці Божая мае ў сваёй апецы, а Бэтлеемская зорка вядзе найпрыгажэйшай дарогай да Пана.
Парафіяне з в. Еўлашы
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Яўгену Барысюку з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года перасылаем мноства сардэчных пажаданняў: моцнага здароўя і шмат сіл на доўгія гады жыцця, каб магчы служыць Пану і Яго люду, шмат Божых ласкаў і апекі Святой Сям’і. Няхай добры Бог заўсёды асвячае Ваш жыццёвы шлях і бласлаўляе. Мы дзякуем Богу за Вас, а Вашым Бацькам – за Сына Святара.
Удзячныя парафіяне з Верцялішак і Казловічаў
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Мікалаю Ціхановічу з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года перасылаем мноства сардэчных пажаданняў, спалучаных з малітвай: бласлаўлення Дзіцятка Езус, шмат здароўя, стойкасці ў службе Богу і людзям, нязгаснага запалу ў абвяшчэнні Божага слова, а таксама добрых і зычлівых людзей на святарскім шляху.
З павагай вернікі з Заневічаў
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу прэлату Юзафу Станеўскаму з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем бласлаўлёных, спакойных і поўных духоўнай радасці свят, бласлаўлення Божага Дзіцятка на кожны дзень душпастарскай паслугі, шмат здароўя і шчодрага плёну на Божай ніве.
З павагай Рышард і Яніна Станеўскія з усёй сям’ёй, а таксама сям’я Раманоўскіх
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Аляксандру Адамовічу з нагоды свят Божага Нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні: дароў Святога Духа, сталай апекі Найсвяцейшай Маці, душэўнага супакою, добрых і сардэчных людзей на святарскім шляху, прыгожага плёну на Божай ніве. Няхай добры Бог асвячае сваёй ласкай і адорвае добрым здароўем у штодзённай службе Богу і людзям. Няхай нованароджаны Езус у кожную хвіліну жыцця будзе побач і адорвае Вас сваім бласлаўленнем.
Верныя парафіяне з в. Салтанішкі
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Раману Ялоўчыку з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года, а таксама 12-й гадавіны святарскіх пасвячэнняў перасылаем сардэчныя пажаданні: Божага бласлаўлення ў кожную хвіліну жыцця і шчодрых дароў Святога Духа. Няхай Бог адорвае Вас сваімі ласкамі, моцай і сілай, а таксама асвятляе кожны дзень жыцця.
Удзячныя парафіяне з пар. Кемелішкі
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Андрэю Кевлюку з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года перасылаем букет сардэчных пажаданняў: апекі Найсвяцейшай Маці, дароў Святога Духа, сілы, надзеі, жыццёвай мудрасці, Божай радасці, задавальнення ад выконваемай паслугі і цудоўнага плёну на ніве Пана.
Мама, бабуля, хросныя бацькі, пляменніца і Антон
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Міхалу Стэцкевічу з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя і душэўнага супакою, шчырых і добрых людзей на жыццёвым шляху. Няхай народжаны Езус адорвае Вас сваімі ласкамі і бласлаўленнем, а Найсвяцейшая Панна Марыя апекуецца Вамі ў кожную хвіліну жыцця. Няхай служба Богу і людзям прыносіць задавальненне і шчодры плён.
Удзячныя парафіяне з Раготна
◊◊◊
Паважаным ксяндзам: Юрыю Марціновічу, Вітольду Лазавіцкаму і Паўлу Барысевічу з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем шмат ласкаў ад Дзіцятка Езус, бласлаўлення Найсвяцейшай Маці, сілы, моцнай веры, якой Вы дзеліцеся з намі, надзеі, радасці і шмат шчасця ў Новым годзе.
Вернікі з Падзітвы
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Яну Рушніцкаму з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года перасылаем найлепшыя пажаданні: здароўя, сілы ў вядзенні людзей да Бога, сталай апекі Божага Дзіцяці, а таксама шмат шчасця і радасці. Дзякуй Вашай Маме за Сына Святара. Радасных свят!
Парафіяне з Каробчыц
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу пробашчу Антонію Казлоўскаму з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя, душэўнага супакою, здзяйснення ўсіх мар і стойкасці на выбраным шляху. Няхай добры Бог Вам заўсёды бласлаўляе, а кожны дзень святарскай паслугі будзе поўны радасці і супакою.
Удзячныя парафіяне з в. Малінавая
◊◊◊
Паважанаму кяндзу Пятру Кубелю з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года перасылаем сардэчныя пажаданні: моцнага здароўя, душэўнага супакою, шмат Божых ласкаў і апекі Маці Божай на кожны дзень жыцця. Няхай на Вашым шляху сустракаюцца толькі добрыя людзі.
З малітвай сям’я Амбражук з Болцішкаў
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Віталію Чургану з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем моцнага здароўя, шчасця, сіл, стойкасці, цярплівасці ў душпастарскай працы, усіх ласкаў ад Найсвяцейшай Панны Марыі, здзяйснення мар і намераў, добрых і адкрытых людскіх сэрцаў на святарскім шляху.
Ружанцовае кола НПМ Тракельскай у Юрацішках
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Уладзіславу Сурвілу з нагоды свят Божага Нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай народжанае Божае Дзіця адорвае Вас сваімі ласкамі і напаўняе сэрца супакоем, радасцю і любоўю, а Найсвяцейшая Панна Марыя апекуецца Вамі на працягу ўсяго новага года. Радасных свят!
З малітвай і ўдзячнасцю былыя парафіяне з Паўднёвага
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Тадэвушу Качану з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года перасылаем сардэчныя пажаданні: здароўя, душэўнага супакою, Божага бласлаўлення, няспыннай дапамогі Маці Божай. Няхай Дзіцятка Езус адорвае сваімі ласкамі, моцай і сілай, асвячае сваёй любоўю Ваш жыццёвы шлях і заўсёды будзе побач.
Касцёльны камітэт з Канвелішкаў
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу пробашчу Дзмітрыю Урбановічу з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года перасылаем букет найлепшых пажаданняў: здароўя, радасці, усмешак, душэўнага супакою, людской добразычлівасці і шчодрых ахвяравальнікаў. Мы вельмі Вам удзячныя за адданую і ахвярную працу. Няхай Божае Дзіцятка бласлаўляе Вас, а Маці Божая мае ў сваёй апецы.
Вернікі з пар. бл. Яна Паўла II у Смаргоні
◊◊◊
Паважаным ксяндзам: Здзіславу Вэдэру, Івану Огару, Аляксандру Яшэўскаму і Станіславу Краўчанку з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года перасылаем пажаданні здароўя, душэўнага супакою і поспехаў у душпастарскай працы. Няхай нованароджанае Божае Дзіця бласлаўляе кожны дзень Вашай святарскай паслугі, а Маці Божая заўсёды ахінае плашчом сваёй апекі.
Удзячныя парафіяне, моладзь і міністранты са Смаргоні
◊◊◊
Паважаным ксяндзам: пробашчу Генрыку Яблоньскаму і Віталію Бяленіку з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем радасці ў распаўсюджванні Божага слова, бласлаўлення Божага Дзіцятка, здароўя, сілы ў пераадольванні цяжкасцей штодзённага жыцця, цярплівасці, непахіснай веры, якой Вы дзеліцеся з намі, а таксама цудоўнага плёну на ніве Пана.
Удзячныя парафіяне з Забалаці
◊◊◊
Паважанаму дыякану Паўлу Эйсманту з нагоды свят Божага Нараджэння і Дня нараджэння жадаю моцнага здароўя, сілы, стойкасці, душэўнага супакою і моцнай веры. Няхай міласэрны Бог блаславіць кожнае Тваё пачынанне. Нізкі паклон Бацькам за Сына Святара.
Мікіта з ЗША
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Казіміру Мураве з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года перасылаем сардэчныя пажаданні: здароўя, доўгіх гадоў жыцця, шчасця, Божага бласлаўлення і апекі Маці Божай.
З удзячнасцю вернікі з пар. Жупраны
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Алегу Дулю з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года ад усяго сэрца жадаем здароўя, штодзённай радасці, здзяйснення ўсіх мар і намераў, а таксама бласлаўлення ад Дзіцятка Езус на кожны дзень жыцця, няспыннай апекі Маці Божай і шчодрых дароў Святога Духа. Радасных свят!
З малітоўнай памяццю вернікі з Салтанішкаў
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Яўгену Учкуронісу з нагоды Імянін і свят Божага Нараджэння жадаем шчодрых Божых ласкаў, апекі Найсвяцейшай Маці і бласлаўлення Дзіцятка Езус на кожны дзень Новага года.
З малітвай і ўдзячнасцю парафіяне з Дзярэчына

 

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  258

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.