ГРОДНА
Чацвер,
03 кастрычніка 2024 года |
Ці з’яўляецца грахом безбілетны праезд у гарадскім транспарце?
Сёння шмат людзей, у тым ліку і тых, хто лічыць сябе веруючымі, якія, карыстаючыся гарадскім транспартам, не купляюць ці не кампасціруюць білетаў. Людзі на гэтую тэму могуць знайсці розныя апраўданні: я не купляю білета, бо многія так робяць; я пакуль не зарабляю грошай, таму не маю на білет; я нікому не шкоджу і яшчэ шмат іншых аргументаў. Для некаторых гэта як забава: ці зловяць мяне; ці змагу я ўцячы, калі будзе такая неабходнасць? А як павінна быць на самой справе?
Што датычыць пазіцыі каталіцкага Касцёла, то ён афіцыйна на гэтую тэму не выказаўся і не выдаў ніякай дэкларацыі ці пастановы. Але трэба сказаць, што для веруючага чалавека, хрысціяніна, такія паводзіны грэшныя. Чаму? Перш за ўсё, таму што ў гэтай сітуацыі гаворка ідзе пра падман і крадзеж. У першую чаргу, я падманваю і абкрадаю вадзіцеля, паколькі карыстаюся яго паслугамі. А гэтая сітуацыя падобна да такой, калі я, напрыклад, прыйшоў у рэстаран, наеўся і не заплаціў. †

Абдумваючы згаданыя вышэй аргументы, якія людзі ўжываюць, каб апраўдаць сябе, можна сказаць: калі хтосьці гаворыць, што не мае, чым плаціць, няхай не карыстаецца гарадскім транспартам. Тое, што многія так робяць, не значыць, што я таксама павінен так сябе паводзіць. Я не павінен быць такім, як іншыя, я павінен быць сабой. Бо што было б, калі б усе людзі, якія карыстаюцца грамадскім транспартам, перасталі плаціць і купляць білеты? Хутчэй за ўсё, мы б тады не мелі магчымасці ім карыстацца. Давайце падумаем: кожны транспартны сродак патрабуе рамонту, запраўкі, замены некаторых частак. А за якія грошы гэта рабіць? Калі з гэтым цяжка пагадзіцца, то, можа, трэба перастаць карыстацца грамадскім транспартам, а пачаць займацца спортам, напрыклад, хадзьбой на доўгія дыстанцыі.
Існуюць, аднак, сітуацыі, калі, напрыклад, мы не можам купіць білет, а абавязкова павінны даехаць кудысьці, калі мы спяшаемся, але аказваецца, што ў нас няма з сабой грошай. Такія сітуацыі можна апраўдаць. Але заўсёды, калі чалавек, што карыстаецца гарадскім транспартам, дабравольна і свядома не плаціць за праезд, ён робіць амаральны ўчынак. А тым больш той, хто лічыць сябе хрысціянінам, павінен пазбягаць такіх учынкаў. У часы Пана Езуса, калі карысталіся перавозкамі на вярблюдах, чалавек таксама павінен быў заплаціць за аказанне яму паслугі.
Гэта ж датычыць і перадачы адзін аднаму пракампасціраваных білетаў падчас пасадкі і высадкі з аўтобуса. Тут можна гаварыць пра людскую салідарнасць і пра аказанне ўзаемнай дапамогі, а аднак, калі карыстаюся, павінен заплаціць.
Трэба памятаць, што язда “зайцам” – гэта грэх для хрысціяніна, калі ён робіць гэта свядома і дабравольна. А калі я лічу сябе хрысціянінам, я павінен старацца пазбягаць такіх паводзін.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 90 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.