ГРОДНА
Субота,
05 кастрычніка 2024 года |
Касцёл св. Казіміра ў Анжадаве
Дэканат Ашмяны
Першая каталіцкая святыня ў Анжадаве была закладзена як капліца ад тургелішскай парафіі аднайменнага дэканата (цяпер Літва) яшчэ ў 1736 г., аб чым сведчыў надпіс на бэльцы. У 1782 г. па фундацыі мясцовага пана Казіміра Манчынскага была адбудавана новая святыня, якая ў 1785 г. намаганнямі біскупа Масальскага атрымала статус касцёла. Касцёл быў асвечаны пад тытулам св. Казіміра і прыпісаны ў якасці філіі (капліцы) да табарышскай (Літва) парафіі таго ж дэканата. Невялічкі касцёл меў памеры 20 аршынаў у даўжыню, 12 у шырыню і 12 у вышыню (прыкладна 14 х 8,5 х 8,5 м). †
На хвалі рэпрэсій пасля паўстання К. Каліноўскага ў 1865 г. касцёл быў зачынены. З часам ён ператварыўся ў руіны і быў разабраны. Пасля талерантнага маніфеста апошняга расійскага імператара Мікалая II, у 1911 г. анжадаўскія каталікі атрымалі дазвол на аднаўленне касцёла. Аднак новабудоўлю знішчылі нямецкія войскі падчас Першай сусветнай вайны, у 1915 г. Праз два гады, 13 мая, вернікі зноў заклалі новы падмурак святыні (з 1915 г. святыня мела статус капліцы, яе арганізаваў кс. Міхал Сапоцька, які на той час працаваў вікарыем у Табарышках, у будучым – спаведнік св. сястры Фаустыны Кавальскай, заснавальнік культу Езуса Міласэрнага – “Misericordia”), а з 28 кастрычніка 1917 г. у Анжадаве ўжо адбываліся пастаянныя набажэнствы. Нарэшце, 18 лістапада 1923 г. кс. Генрык Азевіч асвяціў касцёл пад падвойным тытулам Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса і Святых Анёлаў-ахоўнікаў. Гэта быў драўляны трохнававы храм з трансептам і дзвюма сакрыстыямі пры прамавугольным прэзбітэрыі. Галоўны ўваход вызначала трох’ярусная чацверыковая вежа-званіца пад стромкім шатром з дзвюма вежачкамі па баках над навамі. Гонтавы двухсхільны дах з вальмам над прэзбітэрыем увенчваўся высокай сігнатуркай над алтаром (фотаальбом з касцёльнай гісторыяй захоўваецца ў старшыні касцёльнага камітэта Карповіч Тэрэзы Фамінічны).
У 1949 г. савецкія ўлады зачынілі касцёл, а ксяндза арыштавалі. Напрыканцы ХХ ст. святыня ў Анжадаве, якую за саветамі выкарыстоўвалі пад калгаснае сховішча, уяўляла сабою жудасную руіну. Аднак праз сорак гадоў парафія пачала адраджацца. 31 мая 1992 г. адбылася першая св. Імша, а ў хуткім часе на старым месцы намаганнямі кс. Юзафа Ашкяловіча з Літвы пачалося ўзвядзенне новага касцёла. Будаўніцтва вялося на сродкі фундатараў з Польшчы і Англіі паводле праекта літоўскага архітэктара Альгірдаса Канівы. 17 верасня 1995 г. новазбудаваны касцёл быў асвечаны гродзенскім біскупам А. Кашкевічам пад тытулам Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса.
Гэта цагляны і атынкаваны храм, у зальны выцягнуты аб’ём якога праз вялікую арку раскрываецца алтарная частка з дзвюма сакрыстыямі. Галоўны ўваход пазначаны арачным ганкам пад двух’яруснай вежай-званіцай. У інтэр’еры, перакрытым люстраным падшыўным скляпеннем, тры алтары: галоўны з фігурай Пана Езуса, бакавы левы з фігурай Найсвяцейшай Панны Марыі, і бакавы правы з фігурай св. Юзафа.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 88 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.