ГРОДНА
Субота,
12 кастрычніка 2024 года |
Бэтлеемскі агонь сустрэлі ў Гродне
Сёлета Бэтлеемскі агонь супакою ў гродзенскай катэдры сустракаў Апостальскі нунцый у Беларусі кс. абп Клаўдыа Гуджэроці разам з кс. б-пам Аляксандрам Кашкевічам. На ўрачыстую св. Імшу прыбылі таксама вернікі з шматлікіх парафій Беларусі, каб пасля перадаць святло супакою ў свае храмы.
Ксёндз арцыбіскуп завітаў у Гродна, каб сустрэцца са святарамі. Сустрэча агню і стала адным з пунктаў гэтай праграмы. Па словах Яго Эксцэленцыі, у традыцыі сустрэчы агню з Бэтлеема ён удзельнічае ўпершыню.
Агонь з Бэтлеема ў гродзенскую катэдру ўрачыста перадалі беларускія харцэры, якія ў сваю чаргу прынялі яго на беларуска-польскай мяжы ад польскіх харцэраў пры падтрымцы Генеральнага консула Польшчы ў Гродне Анджэя Хадкевіча. †

На пачатку св. Імшы ксяндза арцыбіскупа Клаўдыа Гуджэроці прывітаў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч, падкрэсліўшы важнасць таго, што агонь з Бэтлеема ў Гродне сустракае такі высокі госць. Ксёндз біскуп Аляксандр папрасіў нунцыя памаліцца ў інтэнцыі прысутных у катэдры вернікаў.
– Кожны раз, калі я наведваю гэтую катэдру, у мяне затрымліваецца дыханне, – казаў кс. абп Клаўдыа Гуджэроці, які ўжо не ў першы раз наведвае Гродна. – Вашыя дыханні заўсёды саграваюць гэты храм у халоднае надвор’е. Але сёння ёсць яшчэ адна крыніца цяпла – святло Бэтлеемскага агеньчыка.
Можна спытацца, навошта столькі ўвагі такому маленькаму агеньчыку? Таму што гэты агеньчык прыходзіць ад іншага агню, які гарыць у месцы, дзе нарадзіўся Езус Хрыстус. Менавіта Ён і з’яўляецца сапраўдным святлом, якое запальвае нашыя сэрцы, – казаў Яго Эксцэленцыя.
Напрыканцы св. Імшы ксёндз арцыбіскуп урачыста перадаў агонь з Бэтлеема прадстаўнікам іншых дэлегацый. Расійскім скаўтам Бэтлеемскі агонь сёлета перададуць мінскія скаўты, якія прыехалі ў Гродна.
Ксёндз пробашч Ян Кучынскі запрасіў усіх аднесці святло з Бэтлеема ў свае сем’і:
– У вігілію, калі будзеце дзяліцца аплаткай, запаліце свечку ад Бэтлеемскага агню на знак супакою і любові ў вашых сем’ях.
Бэтлеемскі агонь будзе гарэць у катэдры да 6 студзеня. У гэты час вернікі могуць прыходзіць і запальваць ад яго свечкі. Штогод аўстрыйскія скаўты бяруць агонь у месцы нараджэння Езуса Хрыста ад нязгаслай лампадкі ў базіліцы Раства Хрыстова ў Бэтлееме і дастаўляюць яго на самалёце ў Аўстрыю. Пасля ўрачыстасцей у катэдральным саборы ў Вене агонь перадаецца ў іншыя краіны. У Беларусь ён прыбывае з беларуска-польскай мяжы, адкуль беларускія харцэры прывозяць яго найперш у гродзенскую катэдру. Адсюль Бэтлеемскае святло перадаецца ва ўсе іншыя храмы Беларусі. Таксама ўжо каля 10 год у Гродна прыбываюць расійскія скаўты, якія адвозяць агонь на сваю Радзіму. т

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 81 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.