ГРОДНА
Нядзеля,
09 лютага 2025 года |
Слова для Жыцця (39)

У перажываемым Годзе веры я хачу падкрэсліць, што Марыя Беззаганная дзякуючы бескарысліваму дару ласкі Божай, якая знайшла ў Ёй дасканалую дыспазіцыйнасць і супрацоўніцтва. У гэтым сэнсе Яна “бласлаўлёная”, таму што “паверыла”, таму што мела непахісную веру ў Бога. Марыя з’яўляецца ўвасабленнем “рэшты Ізраэля”, святога кораня, пра які гаварылі прарокі. У Ёй былі прынятыя абяцанні Старога Запавету. У Марыі Божае слова было выслухана, прынята, і атрымала ў адказ тое “так”, якое дазволіла яму стаць целам і пасяліцца сярод нас. У Марыі чалавечнасць, гісторыя адкрываюцца, безумоўна, на Бога, прымаюць Яго ласку, гатовыя выканаць Яго волю.
Фрагмент разважанняў ва ўрачыстасць Беззаганнага Зачацця Маці Божай, паводле польскай секцыі Radio Vaticano †

Ініцыятыва супольнасці Тэзэ была з радасцю сустрэта і падтрымана дыяцэзіяй Рыма і асабіста Святым Айцом. Гэта вельмі важная падзея. Мы жывём у такі гістарычны час, калі многія занепакоены сваёй будучыняй, і той факт, што моладзь з’яўляецца галоўным героем паслання даверу, мае вялізнае значэнне. Таму пасланне знаходзіцца ў самой падзеі сустрэчы, і мы спадзяёмся, што яна стане насамрэч плённай, бо моладзь сапраўды рызыкуе згубіць упэўненасць у заўтрашнім дні. На жаль, нам вельмі часта прыходзіцца чуць словы маладых людзей: “На што спадзявацца? У нас няма будучыні”. Мы, дарослыя, – пастары, касцёльныя супольнасці і арганізацыі – вельмі занепакоены гэтым.
Паводле рускай секцыі Radio Vaticano, 07.12.2012

Адам – азначае чалавек. І сёння Бог у нас пытаецца: чалавек, дзе ты? Чаму ты хаваешся ад Мяне? Можа, і ты зграшыў? Сучасны чалавек апранаецца ўсё лепей. Аднак, якое ў яго духоўнае адзенне? Ці, часам, ён не голы духоўна?
Фрагмент гаміліі ў Магілёве, 08.11.2012, паводле Сatholic.by
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 326 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.