GRODNO
Niedziela,
29 stycznia
2023 roku
 

Да Езуса за верай

Słowo redaktora

Няхай кожны з Вас прыме Езуса з глыбокай верай і пакорнасцю. Святы Божага Нараджэння, перажываемыя ў Год веры, няхай будуць напоўнены Богам да краёў.

   Кожны літургічны перыяд запрашае нас, вернікаў, да глыбокага перажывання таямніц Хрыста. Уваходзячы ў той дом, які называецца Касцёлам, мы абвяшчаем сапраўдную веру і добрыя ўчынкі, рыхтуючы такім чынам свае сэрцы на сустрэчу з Хрыстом. Падрыхтоўка і чаканне – так у двух словах можна сказаць пра нашае жыццё. Сёлетні Адвэнт у чарговы раз мабілізуе нас адкрыцца на Бога праз духоўнае ўпарадкаванне нашай душы. Чаканне Бога павінна стаць выдатным момантам жыцця хрысціяніна. Калі ў паўсядзённым жыцці чаканне не заўсёды з’яўляецца прыемным, бо мы павінны чакаць, а гэта нудзіць, мы не ўпэўнены, ці прыйдзе гэты хтосьці і ці апраўдае ён нашыя чаканні, то ў духоўным жыцці адвэнтавае чаканне – гэта стан чалавечага духу, які робіць чалавека шчаслівым. Бог заўсёды прыходзіць да чалавека, заўсёды выцягвае сваю руку, таму хрысціянін павінен на сто працэнтаў быць упэўненым, што такое чаканне яму патрэбна, што гэты голад Бога ў будучыні прынясе плён.
Мы павінны шмат вучыцца, каб падрыхтаваць сваё сэрца. У гэтай падрыхтоўцы нам спадарожнічаюць Марыя і св. Ян Хрысціцель. Гледзячы на іх глыбокую веру, мы можам адчуць клімат духоўнага ратунку для кожнага з нас. Як сказаў папа Бенедыкт XVI, менавіта “Марыя паказвае нам, дзе ляжыць сапраўдны ратунак для свету. Ім не з’яўляецца чалавек, навука, тэхніка ці ідэалогіі, а толькі Божая ласка”. Бог, напэўна, бачыць нашу веру, з якой мы чакаем свят Божага Нараджэння, і праз гэта мы можам адчуваць сябе ўмілаванымі дзецьмі Айца, якім вельмі патрэбна Яго ласка.
    Бясспрэчна, Адвэнт нашага жыцця павінен быць напоўнены Богам. Да гэтага мы павінны разам ісці як адна сям’я Божых дзяцей. Зямля, на якой мы жывём, павінна быць да краёў напоўнена Богам, напоўнена небам. Кожны з нас павінен прыкласці шмат намаганняў, каб прыход Езуса на зямлю, у нашыя сэрцы, стаў тым небам, па якім мы, як веруючыя людзі, увесь час сумуем. Няхай Евангелле рэалізуецца ў нашым жыцці асабліва ў гэты Год веры, які не з’яўляецца множаннем слоў перад Богам, але перш за ўсё, сустрэчай глыбока веруючага чалавека са Збаўцам. Калі мы не ўкленчым у сваёй веры перад Богам, мы можам заблукаць у закутках штодзённасці.
    Дарагія Чытачы “Слова Жыцця”! Праз тыдзень мы будзем перажываць святы Божага Нараджэння. Як звычайна, у гэты час мы пачуем шмат добрых і цёплых слоў. Дазвольце таксама і мне ад свайго імя, а таксама ад імя ўсёй рэдакцыі ўжо сёння скласці Вам сардэчныя пажаданні. Няхай гэтыя святы будуць для Вас сапраўды радаснымі і цёплымі ў сэрцы. Няхай кожны з Вас прыме Езуса з глыбокай верай і пакорнасцю. Святы Божага Нараджэння, перажываемыя ў Год веры, няхай будуць напоўнены Богам да краёў. Пры бэтлеемскай стайні па прыкладзе пастушкоў давайце ўшануем нованароджанага Езуса. Давайце з Янам Хрысціцелям засяродзімся на сустрэчы з Панам, а разам з Маці Божай скажам сваім жыццём “fiat”. Няхай нашыя сэрцы стануць прывілеяваным месцам сустрэчы з Хрыстом. Езус сярод нас! Няхай радасная навіна гэтых калядных дзён будзе для нас урокам веры. Жадаю кожнаму з Вас пайсці да ясляў за верай, радасцю і супакоем.

Numer aktualny

 

Kalendarz 2022

Kalendarz
«Słowo Życia»
na rok 2022

Kalendarz liturgiczny

 
white
Obchodzimy imieniny:
Do końca roku pozostało dni:  337

Czekamy na Wasze wsparcie

skarbonkaDrodzy Czytelnicy!
Prosimy Was o pomoc w głoszeniu Dobrej Nowiny. Czekamy na Wasze listy, artykuły, zdjęcia i wsparcie finansowe gazety. Jako jedna rodzina "Słowo Życia" pragniemy nieść słowo Boże, mówić o Chrystusie i Kościele co raz większemu gronu ludzi na Białorusi oraz poza jej granicami.