ГРОДНА
Субота,
24 лютага
2024 года
 

Хвала на вышынях Богу!

Пастырскае Слова

boze narodz1
Дарагія Чытачы газеты “Слова Жыцця”
   Сын Божы нарадзіўся – узрадавалася ўсё стварэнне, неба і зямля. Анёлы заспявалі: “Хвала на вышынях Богу, а на зямлі супа­кой людзям добрай волі”. Успамінаючы гэтую ўрачыс­тую хвіліну, калі святло Бэтлеемскай зоркі асвяціла цемру ночы і неба ў прадказаным Богам горадзе Бэтлееме злучылася з зямлёю, дазвольце павіншаваць Вас, узлюбленыя Вернікі, з радасным святам Божага Нараджэння! Дарагі Браце і дарагая Сястра! Кожны чалавек: дарослы і маленькі, здаровы і хворы, той, хто шукае праўду і спаўненне жыцця, і той, хто гэта ўжо знайшоў, – узвесяліся ў сваім сэрцы і падзякуй Найвышэйшаму Богу за таямніцу Яго любові, пранікніся гэтай гістарычнай падзеяй, якая перамяніла зямное існаванне. Бог нарадзіўся чалавекам. І няважна, што кажуць тыя, хто ў Яго не верыць ці сумняваецца ў Ягонай моцы. Вы майце моцную веру! Сёння, у гэтае радаснае свята Божага Нараджэння, калі разам з усім каталіцкім Касцёлам мы перажываем Год веры, я хачу заклікаць Вас, дарагія Вернікі, да падзякі Богу за ласку веры. Дарагія Браты і Сёстры, шануйце сваю веру, сцеражыце яе, штодня давайце сведчанне аб ёй, каб і іншыя маглі атрымаць ласку веры. Штодня маліцеся аб памнажэнні веры ў Вашых сем’ях, у душах дзяцей і моладзі, праяўляйце духоўную падтрымку тым, каму сёння не хапае веры або хто яе страціў. Пан Езус у чарговы раз збірае нас на ўспамін свайго Нараджэння, даверцеся Яму і моцна верце ў Ягоную моц! Малюся за кожнага з Вас перад нованароджаным Збаўцам і прашу, каб Бог усім Вам паблаславіў. У імя Айца, і Сына, і Духа Святога. Амэн.
 
 
 

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

green
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  312

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.