ГРОДНА
Субота,
08 лютага 2025 года |
Сказаць Езусу “так”


Перад пасвячэннямі кандыдаты ўдзель- нічалі ў рэкалекцыях, падчас якіх духоўны айцец семінарыі кс. Валерый Быкоўскі тлумачыў і набліжаў ім сутнасць дыяканскай і святарскай паслугі, а таксама абавязкі, якія вынікаюць з прыняцця гэтых пасвячэнняў. †
Напярэдадні пасвячэнняў у семінарыйнай капліцы ў прысутнасці ўсёй супольнасці на чале з кс. рэктарам прэлатам Юзафам Станеўскім, кандыдаты падчас Нешпараў вызналі перад кс. б-пам Аляксандрам Кашкевічам сваю веру і дэкларавалі жаданне прыняць пасвячэнні і верна выконваць абавязкі, якія з іх вынікаюць. На заканчэнне будучыя дыяканы атрымалі асвечаныя Брэвіярыі, з дапамогай якіх яны будуць злучацца ў малітве з усім Касцёлам. На наступны дзень катэдральная базіліка ў Гродне сабрала не толькі сваіх парафіян, але таксама гасцей і святароў з розных мясцовасцей нашай дыяцэзіі, якія прыехалі, каб у гэты дзень быць побач са сваімі сынамі, унукамі, выхыванцамі, сябрамі і разам з імі перажыць такі важны момант іх жыцця.
На пачатку св. Імшы кс. бп Аляксандр прывітаў усіх сабраных, а асабліва тых, хто праз хвіліну павінен быў прыняць пасвячэнні. Кандыдатаў прадставіў рэктар семінарыі.
У гаміліі ксёндз біскуп звярнуў асаблівую ўвагу на Беззаганна Зачатую Марыю, асоба якой дае так шмат для пераймання, а таксама прыгадаў аб адказнасці і важнасці задання, якое бяруць на сябе будучыя новапрэзбітэр і дыяканы.
Чарговым этапам былі абрады прыняцця пасвячэнняў дыяканату і прэзбітэрату. Дыялог з біскупам, падчас якога ўдалося заўважыць, наколькі кандыдаты ўсведамляюць важнасць і выключнасць дадзенай падзеі: дрыжачы голас падчас адказу, абяцанне паслухмянасці свайму ардынарыю, Літанія да ўсіх святых, ляжанне крыжам і найважнейшы момант – ускладанне рук біскупам і перадача моцы пасвячэнняў. У рэшце рэшт, апрананне стулы, далматыкі і арната. Гэтаму спадарожнічалі ўсмешка і радасць на тварах новых дыяканаў і новапрэзбітэра, а таксама слёзы радасці і гордасць на тварах бацькоў.
На заканчэнне св. Імшы кс. Павел Аляскевіч ад свайго імя і ад імя новапасвечаных дыяканаў выразіў словы падзякі ксяндзу біскупу за прызнанне іх годнымі гэтага дару і ўдзяленне пасвячэнняў; прафесарам і выхавацелям семінарыі на чале з ксяндзом рэктарам – за развіццё і выхоўванне ў іх сэрцах паклікання; пробашчам, клерыкам і, галоўнае, бацькам – за малітву, спадарожнічанне ім на дарозе паклікання і дар жыцця; а ўсім, хто прыбыў на гэтую ўрачыстасць – за малітву і прысутнасць.
Пасля ўрачыстасці дыяканы адправіліся ў свае родныя парафіі, каб там дзяліцца з вернікамі радасцю свайго паклікання і падзякаваць ім за малітву. Ксёндз новапрэзбітэр накіраваўся ў сваю родную парафію, каб адправіць прыміцыйную св. Імшу.
Усе ўдзельнікі ўрачыстасці ў чарговы раз мелі магчымасць быць сведкамі таго, што нягледзячы на паўсюднае падрыванне маральных і духоўных каштоўнасцей, у сучасным свеце ўсё яшчэ ёсць і тыя, хто будзе гатовы сваім жыццём і словам станавіцца на іх абарону, а ў сваім асяроддзі працягваць місію Хрыста.
Новапасвечаным дыяканам і ксяндзу жадаем Божага бласлаўлення, шмат Божых ласкаў, плённай святарскай і дыяканскай паслугі. А мы са свайго боку будзем памятаць у малітве аб новых працаўніках Божага Вінаградніка. Яна ім вельмі неабходна.
На пачатку св. Імшы кс. бп Аляксандр прывітаў усіх сабраных, а асабліва тых, хто праз хвіліну павінен быў прыняць пасвячэнні. Кандыдатаў прадставіў рэктар семінарыі.
У гаміліі ксёндз біскуп звярнуў асаблівую ўвагу на Беззаганна Зачатую Марыю, асоба якой дае так шмат для пераймання, а таксама прыгадаў аб адказнасці і важнасці задання, якое бяруць на сябе будучыя новапрэзбітэр і дыяканы.

На заканчэнне св. Імшы кс. Павел Аляскевіч ад свайго імя і ад імя новапасвечаных дыяканаў выразіў словы падзякі ксяндзу біскупу за прызнанне іх годнымі гэтага дару і ўдзяленне пасвячэнняў; прафесарам і выхавацелям семінарыі на чале з ксяндзом рэктарам – за развіццё і выхоўванне ў іх сэрцах паклікання; пробашчам, клерыкам і, галоўнае, бацькам – за малітву, спадарожнічанне ім на дарозе паклікання і дар жыцця; а ўсім, хто прыбыў на гэтую ўрачыстасць – за малітву і прысутнасць.
Пасля ўрачыстасці дыяканы адправіліся ў свае родныя парафіі, каб там дзяліцца з вернікамі радасцю свайго паклікання і падзякаваць ім за малітву. Ксёндз новапрэзбітэр накіраваўся ў сваю родную парафію, каб адправіць прыміцыйную св. Імшу.
Усе ўдзельнікі ўрачыстасці ў чарговы раз мелі магчымасць быць сведкамі таго, што нягледзячы на паўсюднае падрыванне маральных і духоўных каштоўнасцей, у сучасным свеце ўсё яшчэ ёсць і тыя, хто будзе гатовы сваім жыццём і словам станавіцца на іх абарону, а ў сваім асяроддзі працягваць місію Хрыста.
Новапасвечаным дыяканам і ксяндзу жадаем Божага бласлаўлення, шмат Божых ласкаў, плённай святарскай і дыяканскай паслугі. А мы са свайго боку будзем памятаць у малітве аб новых працаўніках Божага Вінаградніка. Яна ім вельмі неабходна.

|
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 327 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.