ГРОДНА
Пятніца,
26 красавіка 2024 года |
З Гродна ў Аўстралію
Замест зімы ўвесь год лета, каля 5 мільёнаў католікаў і 30 дыяцэзій, звыш 15 тысяч кіламетраў ад беларускай да аўстралійскай правінцыі – у такім напрамку накіроўваецца с. Марыя Паўла ад Бога ў Тройцы Адзінага з Кангрэгацыі Сясцёр Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта.
- Сястра Паўла, спачатку спытаюся аб тым, што зацікавіць усіх чытачоў. Чаму менавіта місіі ў Аўстраліі?
- Я заўсёды хацела выехаць на місіі. Некалькі разоў падавала прашэнне на працу ў Расіі, але, відаць, Бог патрабаваў мяне тут – у Беларусі. На пачатку года мы атрымалі ліст ад нашай Генеральнай Маці, у якім апісвалася жыццё нашых сясцёр у Аўстраліі. Яна запрашала нас туды. Тады я ўзгадала сваё жаданне і пачала пытаць свайго Абранніка – Езуса Хрыста, дзе маё месца. Я прадставіла гэта сваім Настаяцелям.
- Чым для Вас з’яўляюцца місіі?
- Місіі... Скажу словамі нашай Маці заснавальніцы: “Пашырэнне Божага Валадарства сярод сябе і сярод іншых...” Канечне, многія могуць спытаць: “А ў Беларусі нельга гэта рабіць?” Безумоўна, можна. Я заўсёды старалася гэта рабіць. Але Бог дае розныя пакліканні, і ёсць пакліканні ў пакліканні, як у маім выпадку. †

- Чым Вы будзеце займацца ў Аўстраліі?
- Па-першае, інтэнсіўна вывучаць англійскую мову; некалькі разоў на тыдзень наведваць пажылых людзей у “Доме спакойнай старасці”, якім апекуюцца нашыя сёстры; дапамагаць сястры ў душпастарстве пакліканняў.
- Што Вы ведаеце пра католікаў, якія жывуць у гэтай краіне?
- Аўстралія ўжо падпісала канкардат з Апостальскай Сталіцай, і гэты факт таксама многа што значыць. Там даволі шмат каталіцкіх школ, дзе кожны выхавацель сам абавязаны праводзіць урокі рэлігіі, гэта выглядае па-рознаму, бо часцей за ўсё яны не маюць спецыяльнай падрыхтоўкі. Падрыхтоўка да Першай святой Камуніі таксама выглядае не так, як у нас – заняткі праводзяцца для ўсёй сям’і, а не толькі для дзяцей.
- Сястра Паўла, на колькі гадоў Вы едзеце ў Аўстралію?
- Спачатку на два гады, на такі перыяд я атрымала першую візу, а што будзе потым – воля Божая.
- А як Вашыя бацькі і родная сястра, якая таксама належыць да гэтай манаскай супольнасці, успрынялі такое рашэнне?
- Так, як і ўсе бацькі – непакояцца, бо гэта штосьці новае. А з іншага боку, прымаюць маё рашэнне, таму што яны ведаюць, што і там трэба абвяшчаць Хрыста. Таму яны ўдзеляць мне сваё бласлаўленне на новую дарогу. Мая сястра М. Клара таксама цешыцца гэтым рашэннем і разам з бацькамі духоўна мяне падтрымлівае.
- Ці ў беларускай правінцыі Вы першая, хто цяпер належыць да кола місіянерак? Што найважнейшае для тых, хто збіраецца на місіі?
- Я не першая, таму што і раней сёстры з маёй правінцыі працавалі ў Расіі, на Украіне. Найважнейшае – гэта трыванне ў Хрысце і духоўная падтрымка іншых людзей.
- Сястра, колькі гадоў Вы ўжо ў супольнасці? Якія Вашы самыя прыемныя ўспаміны з гадоў паслугі?
- Я ў супольнасці з 4 ліпеня 1991 года. Для мяне самыя прыемныя ўспаміны – гэта мае першыя гады катэхезы ў парафіі Ліда-Фара. Я з радасцю ўспамінаю, як вялікая група моладзі самастойна клапацілася пра малітоўныя чуванні, пра разважанні Святога Пісання. Не трэба было рабіць вялікіх запрашэнняў, яны самі заўсёды старанна трывалі з Хрыстом.
- Мы перажываем Год веры. Чым для Вас з’яўляецца вера?
- Вера – гэта вялікі дар, аб якім няспынна трэба клапаціцца. Я вельмі ўдзячна сваім бацькам, што яны перадалі мне гэты дар, навучылі мяне верыць. Нягледзячы на розныя праследаванні ў камуністычны час, яны не баяліся нам, дзецям, абвяшчаць Хрыста і вучылі не саромецца сваёй веры.
- Што б Вы хацелі пажадаць у гэты Год веры веруючым асобам?
- Па-першае, няспынна дзякаваць Богу за гэты вялікі дар і яшчэ больш старанна аб ім клапаціцца!
- Сястра Паўла, дзякуй Вам вялікі за размову. Абяцаем маліцца ў Вашай інтэнцыі і чакаем чарговых навін з паслугі на місіях.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 250 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.