ГРОДНА
Аўторак,
23 красавіка
2024 года
 

З каталіцкага друку (38)

Прэса

“Вазьмі і насі”
Апрац. Рэдакцыя
   678/2012

У артыкуле рэдакцыйны калектыў прыводзіць прыклад навяртання яўрэя Альфонса Рацісбона. Яно было раптоўным і нечаканым. Яўрэй, які палаў нянавісцю да каталіцкага Касцёла, за 10 хвілін стаў шчырым католікам. Аднойчы сябар павесіў яму медалік на шыю, кажучы, што для няверуючага чалавека – гэта проста звычайная рэч. Даў яму картку з малітвай св. Бернарда і заахвоціў кожны дзень яе адгаворваць. Яўрэй сказаў, што не хоча і не будзе маліцца. Праз некалькі дзён сябры наведвалі Рым. У адным з касцёлаў Рыма ў капліцы арханёла Рафала яўрэй стаяў на каленях з поўнымі слёз вачамі і, прытуляючы да сябе медалік, ціха шаптаў: “Хросту толькі хачу, хросту”.


“На іншым баку свету”

   11/2012

   Рэната Кацярына Гогель размаўляе з Анжэлікай Фэлькай аб досведзе моцнага болю страты і надзеі, якая прыносіць палёгку. Два гады таму сям’я гераіні інтэрв’ю перажыла вельмі вялікую трагедыю. Другое дзіця Анжэлікі ва ўзросце 4 месяцаў трапіла ў шпіталь, дзе ўрачы паставілі дыягназ – рак печані. З гэтай хвіліны ўсё жыццё сям’і перанеслася ў шпіталь, у якім праходзіла лячэнне Хані. На жаль, дзіця памерла. Ханя памерла ў Дзень маці. На пытанне: “Ці Вы калі-небудзь задавалі Богу пытанне, чаму такая трагедыя павінна была напаткаць менавіта Вас?” Анжэліка ўразіла ўсіх сваім адказам: “Спачатку я адчувала, што нас напаткала несправядлівасць, бо на свеце жывуць людзі нашмат горшыя за нас, і калі наогул кагосьці павінны сустракаць такія рэчы, то менавіта іх. Аднак, я хутка вылечылася ад такіх думак. Дзякуючы дапамозе цудоўных людзей я пачала разумець, што Бог не хацеў мяне пакрыўдзіць або за нешта пакараць. Ён толькі выкарыстаў гэты драматычны досвед, каб прыцягнуць мяне да Сябе”.

Чацвёртая энцыкліка Бенедыкта XVI
   
47/2012

   Рэдакцыя спасылаецца на словы кс. Федэрыка Ламбардзі, які паведаміў, што ў першым паўгоддзі наступнага года з’явіцца новая энцыкліка Папы, якая засяродзіцца на пасхальнай таямніцы – таямніцы смерці і ўваскрасення Езуса як асноўным матыве веры. У эцыкліцы Святы Айцец, спасылаючыся на Год веры, дзеліцца сваімі разважаннямі аб тым, што значыць быць хрысціянінам сёння, аб ролі веры ў жыцці чалавека і грамадства, аб вартасці хрысціянскай праўды ў свеце, пазначаным шматлікімі постацямі крызісу. Энцыкліка была падрыхтавана падчас летняга адпачынку Папы ў Кастэль Гандольфа.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  253

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.