ГРОДНА
Серада,
26 сакавіка 2025 года |
Слова для Жыцця (38)

Прытым ясна, што гэтае Валадарства заснавана на адносінах з Богам, з праўдай, і не з’яўляецца палітычным Валадарствам. Езус адкрыў нам шлях да глыбокіх адносін з Богам. Быць вучнем Езуса азначае супрацьстаяць спакусам часовай логікі ўлады і замест таго несці ў свет святло Божай праўды і любові. Умовай стварэння Валадарства Хрыста з’яўляецца наша навяртанне, як адказ на Божую ласку. Гэта моцны заклік, адрасаваны ўсім і кожнаму, – “стала навяртацца да Божага Валадарства, да Божага панавання, Ісціны ў нашым жыцці”.
Паводле беларускай секцыі Radio Vaticano, 25.11.2012 †

Сёння, калі мы маем свабоду веравызнання і адначасова калі секулярныя і ліберальныя тэндэнцыі нішчаць веру, неабходна быць моцнымі ёю, каб бараніць яе і прыкладам свайго жыцця абвяшчаць.
Фрагмент гаміліі, паводле Сatholic.by, 25.11.2012

Апакаліпсіс называе Хрыста “Валадаром цароў зямлі” з-за Яго перавышаючай усё дасканаласці. Хрыстос, аднак, з’яўляецца перш за ўсё Праўдай, якая прагне быць улюбёнай і з паслухмянасцю прынятай, каб сваім натхненнем уплываць на нашу волю і пабуджаць яе рабіць тое, што добрае і высакароднае. Кожны, хто такім чынам прымае Хрыста, будуе сваім жыццём Яго Валадарства на зямлі. Валадарства тое “не з гэтага свету”, таму што яно мае Бога за прыклад і кропку суаднясення. Таму яно не з’яўляецца праекцыяй нашых чаканняў і людскіх жаданняў, а мы пазнаём яго, углядаючыся ва ўкрыжаванага і ўваскрослага Хрыста.
Фрагмент гаміліі, паводле episkopat.pl, 25.11.2012
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 281 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.