ГРОДНА
Чацвер,
18 красавіка
2024 года
 

Аб Адвэнце яшчэ раз...

Рэкалекцыі са «СЛОВАМ»

Адвэнтавыя рэкалекцыі
Адвэнт у хрысціянскіх Касцёлах з’яўляецца часам падрыхтоўкі, у тым ліку і духоўнай, да ўрачыстасці Божага Нараджэння. Гэта таксама час чакання і надзеі.
    У гэтым годзе Адвэнт пачынаецца ў нядзелю 2 снежня і па традыцыі працягнецца да 24 снежня.
У касцёльным календары, які называецца таксама літургічным, ёсць сталыя і рухомыя святы. Сталыя святы маюць акрэсленую дату, а рухомыя залежаць ад месячнага адліку часу. Адвэнт якраз падпадае пад катэгорыю зменнасці.
    Назва “адвэнт” паходзіць ад лацінскага слова “adventus”, што значыць ‘прыход, надыход караля’. Вернікі перажывалі гэты час, разважаючы не толькі аб нараджэнні Божага Сына, але і аб Яго паўторным прыходзе ў дзень Страшнага Суда. Падчас Адвэнту ў літургіі ўжываюцца шаты фіялетавага колеру, за выключэннем III нядзелі, якая называецца “Gaudete”, што на лацінскай мове азначае ‘радуйцеся’. Тады святар можа апрануць ружовы арнат. У гэты ж дзень у Рыме Папа бласлаўляе фігуркі Дзіцятка Езус, якія на плошчу св. Пятра традыцыйна прыносяць рымскія дзеці. Да нашых адвэнтавых традыцый належыць ватыўная св. Імша, званая раратамі, якая звычайна адпраўляецца да ўзыходу сонца. Яе пачаткі сягаюць у XII стагоддзе.
З раратамі звязаны звычай запальваць спецыяльную аздобленую зялёнай галінкай свечку, якую называюць рараткай. Яна сімвалізуе Марыю, што як світанне прадвяшчае прыход абсалютнага святла, якім з’яўляецца Хрыстос. Свечкі і ліхтарыкі, што ўжываюцца ў адвэнтавай літургіі, выражаюць чуванне і гатоўнасць да прыходу Пана. Да адвэнтавых сімвалаў належаць таксама: постаць св. Мікалая і свечкі або ліхтарыкі, з якімі вернікі прыходзяць на раратнія св. Імшы. Таксама рыхтуецца адвэнтавы вянок, які прыгадвае аб надыходзе свят Божага Нараджэння, бо чатыры свечкі ў вянку азначаюць чатыры тыдні Адвэнту.
    У гісторыі Адвэнт меў розныя значэнні. У Рымскай імперыі гэта было першае афіцыйнае наведванне цэзара пасля прыходу да ўлады, а ў язычніцкіх рэлігіях Адвэнт азначаў зварот бажаства ў святыню. У раннім хрысціянстве гэты тэрмін ужываўся ў значэнні падвойнага прыходу Хрыста: як чалавека, Сына Марыі, і як суддзі ў хвале ў канцы свету. Адвэнт у каталіцкім Касцёле дзеліцца на два перыяды: з пачатку Адвэнту да 16 снежня – час асаблівага чакання другога прыходу Езуса Хрыста ў канцы часоў, і з 17 да 24 снежня – перыяд непасрэднай падрыхтоўкі да ўрачыстасці Божага Нараджэння.
    Падсумоўваючы, трэба адзначыць, што Адвэнт – гэта час чакання, а не час бяздзейнасці і застою. Касцёл заахвочвае, але ніколі не змушае, веруючага чалавека прыкладаць большыя намаганні ў працы над сабой, а менавіта над сваімі адмоўнымі рысамі і слабасцямі. Гэтае чаканне паўторнага прыходу Пана – гэта час пакаяння і пакуты, але ён адначасова павінен быць часам хрысціянскай радасці.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.