ГРОДНА
Субота,
03 снежня
2022 года
 

18 лістапада 2012 года

Ад шчырага сэрца

◊◊◊
Паважанаму айцу Леону Вітэку з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні: здароўя, радасці, святла Святога Духа, сталай апекі Найсвяцейшай Панны Марыі, усіх Божых ласкаў, а таксама зычлівых і добрых людзей на святарскім шляху. За ўсё Вам аддзяч, Божа!
Верныя парафіяне з в. Шэмбелеўцы

◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Віталію Чургану з нагоды Імянін жадаем здароўя, сілы ў працы, душэўнага супакою, радасці, сталай апекі Маці Божай Няспыннай Дапамогі і шчодрых Божых ласкаў на кожны дзень святарскай паслугі.
Ружанцовае кола МБ Тракельскай у Юрацішках
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Юрыю Кузьмічу з нагоды Дня нараджэння жадаем Божага бласлаўлення, апекі Маці Божай – Маці святароў, і св. Заступніка, дароў Святога Духа, здароўя, радасці, сардэчных і шчырых людзей, а таксама бласлаўлёнага плёну ў душпастарскай працы.
Сем’і Кузьміч, Лудзіч, Скуба
◊◊◊
Паважанаму айцу пробашчу Вітольду Петэльчыцу з нагоды Імянін жадаем, каб Бог Айцец, Маці Божая і ўсе святыя апекаваліся Вамі і бласлаўлялі паўсюль і заўсёды Ваш святарскі шлях, напоўнены вялізнымі намаганнямі ў служэнні, мудрымі словамі і духоўнай моцай, каб вучыць нас узмацняць сваю веру і адчыняць сэрцы на ласку Бога.
З вялікай павагай і ўдзячнасцю парафіяне і Біблійнае кола са Шчучына
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Андрэю Радзевічу з нагоды Дня нараджэння перасылаем мноства сардэчных пажаданняў: сіл і стойкасці ў службе Богу і людзям, а таксама сталай апекі Маці Божай і дароў Святога Духа.
Удзячныя парафіяне з Радуні
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Валерыю Орсіку з нагоды 7-й гадавіны святарскіх пасвячэнняў жадаем моцнага здароўя, стойкасці ў цяжкасцях, Божага бласлаўлення, апекі Маці Божай на далейшыя гады жыцця і святарскай паслугі. Няхай Бог мае Вас у сваёй апецы.
Сям’я Спургіяш з Бярозаўкі
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Аляксандру Рудзевічу з нагоды 5-годдзя святарства перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай добры Бог узнагародзіць Вас за ахвярную працу і адорыць усімі ласкамі на кожны дзень, Маці Божая Тракельская ахінае плашчом сваёй мацярынскай апекі, а Святы Дух дае натхненне для абвяшчэння Божай праўды. Жадаем радасці і душэўнага супакою, доўгіх гадоў жыцця і моцнага здароўя. Няхай вакол Вас будуць шчырыя і зычлівыя людзі.
Парафіяне з Жалудка, Марына Пшэразінская, Алена Шаропава
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Яну Рушніцкаму з нагоды Дня нараджэння жадаем здароўя, сіл для абвяшчэння Божага слова, радасці і няспыннай апекі Панны Марыі на кожны дзень душпастарскай паслугі. Няхай Бог, які ўказаў Вам шлях да святарства, дапамагае ў рэалізацыі Божых планаў, а Святы Дух шчодра спасылае свае дары.
Парафіяне з Жалудка, Марына Пшэразінская, Алена Шаропава
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу пробашчу Вітольду Лазавіцкаму з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні: моцнага здароўя, шчасця, сіл і стойкасці ў цяжкай святарскай працы. Няхай Бог бласлаўляе, а Маці Божая мае ў сваёй апецы. Дзякуем Вам за мудрыя казанні, за працу па аднаўленні нашага касцёла. Няхай кожны дзень будзе напоўнены Божай любоўю, выконваемая праца прыносіць радасць і бласлаўлёны плён, а добразычлівыя людзі шануюць і дапамагаюць Вам.
З хрысціянскім прывітаннем і павагай кіраўніцтва аддзела СПБ у Радуні
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Андрэю Радзевічу з нагоды Дня нараджэння складаем сардэчныя пажаданні: моцнага здароўя, шчасця, душэўнага супакою, нястомнага запалу ў абвяшчэнні Божага слова, Божага бласлаўлення і апекі Маці Божай. Жадаем Вам радасці ад выконваемай паслугі, імкнення Божай дарогай да святасці, каб Вашая анёльская ўсмешка не зыходзіла з Вашага твару, а мы радаваліся, што Вы з намі.
З хрысціянскім прывітаннем і павагай кіраўніцтва аддзела СПБ у Радуні
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Андрэю Кеўлюку з нагоды Імянін перасылаем букет сардэчных пажаданняў: моцнага здароўя, поспехаў ва ўсім, добрых і зычлівых людзей на святарскім шляху, шчодрых Божых ласкаў і сталай апекі св. Заступніка і Найсвяцейшай Панны Марыі. Няхай кожны Ваш дзень будзе напоўнены шчасцем і радасцю, на твары заўсёды госціць усмешка, а душу ахінае супакой.
Верныя парафіяне з в. Скярсі
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу пробашчу Яну Рушніцкаму ў Дзень нараджэння ад усяго сэрца жадаем падтрымкі Марыі – Маці ўсіх святароў, св. Максімільяна і св. Станіслава. Няхай Ваша праца прыносіць шчодры плён і яднае людзей у адну Хрыстову аўчарню. Жадаем душэўнага супакою і шмат радасці кожны дзень, каб усмешка часта гасціла на Вашым твары.
    Да віншаванняў далучаем сваю малітву.
Верныя парафіяне з Каробчыц
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу пробашчу Яну Рушніцкаму ў Дзень нараджэння перасылаем букет сардэчных пажаданняў: здароўя, радасці, сілы ў будаванні парафіі і вядзенні людзей да Бога. Дзякуем за абвяшчэнне Божага слова і пашырэнне Яго Валадарства на зямлі, за энтузіязм, працавітасць, памяркоўнасць да нас, а перш за ўсё, за Ваша вялікае сэрца. Няхай міласэрны Бог шчодра адорвае Вас сваімі дарамі і дапамагае ў рэалізацыі Божых планаў. Аддзяч, Божа.
Парафіяне з Каробчыц
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Аляксандру Адамовічу з нагоды 8-й гадавіны святарскіх пасвячэнняў перасылаем сардэчныя пажаданні: здароўя, апекі Найсвяцейшай Панны Марыі, заступніцы святароў, і Божай міласэрнасці на кожны дзень жыцця. Мы ўдзячныя Богу, што Вы з намі, а Вашай Маме – за Сына Святара.
Парафіяне з Доцішак
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу пробашчу Здзіславу Вэдэру з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні і падзяку за ўсё тое, што Вы робіце для людзей і Бога. Няхай Бог адорвае Вас сваёй сілай і любоўю, каб Вы маглі годна крочыць па дарозе, якую выбралі і якую Вам указаў Святы Дух. Няхай Каралева ўсіх святароў падтрымлівае Вас і дапамагае, няхай ніколі ў Вашым сэрцы не згасне любоў да Бога і людзей, а таксама запал да абвяшчэння Божага слова.
Са шчырай малітвай Аліцыя і Віталь Воранавы са Смаргоні
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу пробашчу Віталію Внароўскаму з нагоды Імянін і 4-й гадавіны святарскіх пасвячэнняў перасылаем мноства сардэчных пажаданняў. Няхай добры Бог адорвае Вас моцным здароўем, а Маці Божая Адэльская ахінае сваёй магутнай апекай і чувае над Вамі, каб нішто не зацьміла Вашу ўсмешку і дабрыню, якой Вы нас адорваеце. А таксама жадаем апекі Вашага Заступніка і св. Антонія на кожны дзень паслугі ў нашым касцёле.
Вернікі з адэльскай парафіі

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  29

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.