ГРОДНА
Субота,
20 красавіка
2024 года
 

Ці спісванне – гэта грэх?

Задай пытанне

Каб адказаць на гэтае пытанне, трэба ўспомніць азначэнне граху: грэх – гэта дабравольнае і свядомае парушэнне Божых альбо касцёльных запаведзей. Што адбываецца падчас спісвання? Асоба, якая карыстаецца гэтым “метадам”, хоча атрымаць як мага лепшы вынік за найменшую працу (калі гэта можна назваць працай). Як бы мы не хацелі апраўдаць спісванне, яно з’яўляецца адным з відаў хлусні. Бо я, калі спісваю, раблю выгляд, што праца, якую я не выканаў, з’яўляецца маім “творам” (або што я маю веды, якіх насамрэч не маю). Адна з Божых запаведзей гучыць наступным чынам: “Не сведчы фальшыва супраць бліжняга свайго”. Іншымі словамі, не кажы хлусні, кажы праўду адносна сябе і іншых людзей. Менавіта як хлусня – парушэнне Божай запаведзі – спісванне з’яўляецца грахом. Іншай справай з’яўляецца ранг гэтай правіны. Трэба задаць сабе пытанне: а чаму, навошта я спісваю (ці даю спісваць)? “Бо не змог навучыцца!” – вельмі часта гучыць такі адказ.
А чаму не змог? Сучасны чалавек хоча ўсё мець тут і цяпер, без працы і цяжару. І ў пераважнай большасці мы не можам навучыцца чамусьці, бо... лайдачым. Лянота, усеагульная млявасць і абыякавасць – вось прычына ненавучэння многіх з нас. Немагчыма шукаць апраўдання для таго, хто замест вучобы знаходзіў час толькі на нейкія гульні, а затым успрымае спісванне як дошку ратунку, як панацэю на ўсе свае “хваробы”. Іншая справа, калі я сапраўды маю аб’ектыўныя прычыны адносна таго, што не змог зрабіць даручанай працы (хвароба, поўная адсутнасць здольнасці і г.д.)... У такім выпадку варта папрасіць сваіх сяброў, каб яны дапамаглі, растлумачылі незразумелыя моманты, але гэта не азначае, што трэба проста перапісаць штосьці з чужога сшытка ў свой! Мы павінны дапамагаць адзін аднаму станавіцца лепшымі, станавіцца людзьмі ў поўні гэтага слова. Спісванне закрывае нам шлях да развіцця, бо “жыццё на халяву”, да якога яно па сутнасці прыводзіць, вядзе да дэградацыі чалавека. Ці сапраўды яно абавязкова павінна прысутнічаць у нашым жыцці?

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  256

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.