ГРОДНА
Серада,
26 сакавіка 2025 года |
"СІМВАЛ ВЕРЫ" – скарб для Касцёла

Мы ўжо ведаем, што з 11 кастрычніка бягучага года ўвесь каталіцкі Касцёл увайшоў у Год веры. На старонках “Слова Жыцця” мы будзем рэгулярна разважаць асновы нашай веры і шукаць адказы на пытанні, што рабіць, каб наша вера была жывой, каб яна ўзмацняла нашу сувязь з Касцёлам, з парафіяй, каб яна змяняла нас поўнасцю: нашыя пачуцці, сэрца, розум, эмоцыі і, што самае важнае, каб яна была штуршком для дачы актыўнага сведчання ў штодзённым жыцці. Шукаючы адказы на зададзеныя вышэй пытанні, давайце звернемся да тэксту катэхезы з серады, якой Папа 17 кастрычніка гэтага года распачаў новы цыкл катэхез, прысвечаных веры, тым самым перапыняючы на гэты час цыкл, прысвечаны школе малітвы. †
“Дзе нам знайсці асноўную формулу веры? Дзе знайсці праўды, верна нам перададзеныя, якія з’яўляюцца святлом для нашага штодзённага жыцця?” (з катэхезы 17 кастрычніка). І адразу Бенедыкт XVI дае просты адказ: у “Credo” (у перакладзе з лацінскай мовы – ВЕРУ ў адзінага Бога), г.зн. у “Вызнанні веры”, ці ў “Сімвале веры”, у словах, якія кожны з нас прамаўляе на пачатку нядзельнай Эўхарыстыі. (Сам “Сімвал веры” паходзіць з 325 г. і з’яўляецца пладом Нікейскага Сабору, на якім біскупы з усяго хрысціянскага свету на чале з Папам вызначылі тое, у што верыць Касцёл, і з таго часу на прасторы стагоддзяў перадаваемыя праўды веры заключаны ў словах “Вызнання веры”.
Чаму словы “Credo” такія важныя ў жыцці веруючага чалавека і Папа так моцна іх вылучае? У “Credo” заключана ўся навука Касцёла і праўды веры. Бенедыкт XVI заклікае нас лепш пазнаваць, разумець, вымольваць і... “распазнаваць” словы “Сімвала веры”. Папа ўжывае дзеяслоў “распазнанне” з мэтай звярнуць увагу вернікаў на тое, што не дастаткова толькі пазнаць глыбіню “Сімвала веры”, трэба яго распазнаць. Працэс распазнавання абапіраецца на неабходнасці адкрыцця глыбокай сувязі паміж праўдай, вызнаваемай у “Credo”, і штодзённым жыццём верніка, а таксама давядзеня да таго, каб яны былі штуршком для фарміравання жыцця паводле Божых запаведзей.
Бенедыкт XVI прыгадвае, што Катэхізіс Каталіцкага Касцёла (ККК), выдадзены ў 1993 г., абапіраўся на “Credo” не выпадкова. Касцёл імкнецца да таго, каб кожны католік быў здольны абгрунтаваць надзею, якую ён нясе, перад людзьмі, што яшчэ знаходзяцца на пачатку пазнання сапраўднага Бога і прыгажосці Яго Евангелля.
Папа занепакоены тым, што сённяшні свет і яго ментальнасць вядуць да “адсутнасці стабільных пунктаў, падазронасці і зменлівасці ў міжчалавечых адносінах, да ўцёкаў ад адказнасці”. Усё гэта з’яўляецца вынікам веры, перажываемай пасіўна і па-свойму, занядбання выхоўвання сям’і ў веры з самага дзяцінства, а таксама разладу паміж верай і жыццём. Таму Папа заахвочвае задумацца над вымаўляемымі словамі “Credo” ў нядзельнай св. Імшы. На працягу ўсяго года ён сам будзе нам дапамагаць у паглыбленні цэнтральных праўдаў веры пра Бога, чалавека і Касцёл, ясна паказваючы гэтым, што вера непасрэдна злучана з нашым штодзённым жыццём.
Дарагія Чытачы, адказваючы на заклік Пятра нашых часоў, давайце возьмем сабе пастанову на гэты Год веры ці хаця б на наступныя нядзельныя св. Імшы: будзем старацца прамаўляць словы “Веру ў адзінага Бога, Айца ўсемагутнага...” з большым разуменнем, спрабуючы задаваць сабе пытанні, ці сапраўды я веру ў тое, што прамаўляюць мае вусны, ці не механічна я вымаўляю гэтыя словы, ці знаходзяць гэтыя таямнічыя словы адлюстраванне ў маім жыцці, а калі так, то якое?
|

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 281 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.