ГРОДНА
Аўторак,
25 сакавіка 2025 года |
ХXXIII нядзеля звычайная

З Eвангелля св. Марка
Езус сказаў сваім вучням: “У тыя дні пасля таго ўціску зацьміцца сонца, і месяц не дасць святла свайго. I зоркі будуць падаць з неба, і сілы нябесныя пахіснуцца. Тады ўбачаць Сына Чалавечага, які будзе ісці на аблоках з вялікай сілай і ў славе. Ён пашле тады Анёлаў сваіх і збярэ выбраных сваіх ад чатырох вятроў, ад краю зямлі да краю неба. Вучыцеся на прыкладзе смакоўніцы: калі галінка яе становіцца ўжо мяккай і распускаецца лісце, ведаеце, што блізка лета. Так і вы, калі ўбачыце, што адбываецца гэта, ведайце, што блізка Ён, пры дзвярах. Сапраўды кажу вам: не міне пакаленне гэтае, пакуль не адбудзецца ўсё гэта. Неба і зямля прамінуць, а словы Мае не прамінуць. А пра дзень той або гадзіну ніхто не ведае: ні Анёлы ў небе, ні Сын, а толькі Айцец”. †
Мк 13, 24-32
Чаканне здзяйснення надзеі
Евангелле вучыць нас мудрасці чакання. Гэтым яно нібы змяшчае нас паміж рэчаіснасцю і тым, што павінна адбыцца. Ці карысна для нас такое “вісенне” паміж рэальным жыццём і здзяйсненнем надзеі? Ці не рызыкуем мы такім чынам аддаленнем, уцёкамі ад штодзённага жыцця? Пан Езус, калі гаворыць аб натуральным рытме прыроды, не толькі нас супакойвае, але і звязвае з рэальным жыццём, якое, каб быць сапраўдным, павінна быць у нейкай ступені пагружана ў чаканне свайго канчатковага здзяйснення. А здзейсніцца яно ў момант, калі пачнецца стан вечнасці, калі мы дасягнём дасканаласці. Гэта будзе магчыма пры паўторным прыходзе Збаўцы – Сына Чалавечага на зямлю. Тады споўніцца кожнае жаданне, скончыцца ўсякае чаканне.
Для нашага часу характэрна, што мы ў значнай ступені згубілі гэтае асноўнае вымярэнне хрысціянскага чакання. Пры адначасовым, сталым нараканні на недасканаласці нашага існавання. Парадаксальна – чым больш мы лічым навакольны свет нашым апошнім прызначэннем, чым больш мы з ім злучаемся, з тым большай цяжкасцю нам прыйдзецца змірыцца з праўдай аб мінучай рэчаіснасці, аб абавязковасці песціць надзею на канчатковае яднанне з Богам. Евангелле ёсць і застанецца Добрай Навінай ажно да канчатковага здзяйснення нашага чакання.

Кс. Яраслаў Грынашкевіч
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 282 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.