ГРОДНА
Нядзеля,
09 лютага 2025 года |
4 лістапада 2012 года
◊◊◊
Паважанаму айцу Казіміру Енджэйчаку ў Дзень нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні: Божага бласлаўлення на кожны дзень святарскай паслугі, шчодрых дароў Святога Духа, шмат людской дабрыні і цудоўнага плёну на ніве нашага Пана, Езуса Хрыста.
Парафіянка з Шынкаўцаў. Да віншаванняў далучаюцца Валерый, Вераніка і Яна
|
◊◊◊
![]() Вернікі з в. Галавенчыцы
|
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу пробашчу Мар’яну Хаменю з нагоды Дня нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні, спалучаныя з малітвай: здароўя, душэўнага супакою, спакою ў сэрцы, Божага бласлаўлення, апекі Маці Божай Няспыннай Дапамогі і св. Заступніка. Няхай кожны пражыты дзень прыносіць сілу і радасць для выканання душпастарскай працы. Дзякуем за навуку, якую Вы так шчыра абвяшчаеце пры святым алтары.
Парафія Шылавічы
◊◊◊
Паважанаму айцу Леону Вітэку з нагоды Імянін жадаем шмат здароўя, сіл, цярплівасці і сталай апекі Маці Божай Міласэрнасці на кожны дзень святарскай паслугі ў нашай парафіі.
Удзячныя парафіяне з Лоек
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу пробашчу Вітольду Лазавіцкаму ў Дзень імянін жадаем здароўя і апекі Маці Божай. Няхай добры Бог бласлаўляе Вас у цяжкай святарскай паслузе, а св. Заступнік дапамагае ў кожную хвіліну жыцця. Дзякуем за любячае нас сэрца і вялікую працу па аднаўленні нашай святыні.
Ружанцовыя колы, Касцёльны камітэт і ўдзячныя парафіяне з Радуні
|
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Вітольду Лазавіцкаму з нагоды Імянін жадаем здароўя, сіл, радасці ў штодзённай душпастарскай працы, шмат Божых ласкаў і апекі Найсвяцейшай Маці.
Кола сяброў з Плоцка
◊◊◊
Паважанаму кс. Андрэю Радзевічу з нагоды Дня нараджэння хочам скласці сардэчныя пажаданні: Божага бласлаўлення на кожную хвіліну жыцця і шчодрых дароў Святога Духа. Няхай Бог ахінае Вас сваімі ласкамі, моцай і сілай, а таксама асвячае кожны год Вашага жыцця. Жадаем Вам адчуваць толькі зычлівасць і любоў ад кожнага чалавека, якога Вы сустрэнеце на сваім шляху.
Парафіяне з Росі
◊◊◊
![]() Працаўнікі і чытачы “Слова Жыцця”
|
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 325 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.