ГРОДНА
Нядзеля,
08 снежня
2024 года
 

Што такое іскавая скарга?

Задай пытанне

Іскавая скарга – гэта просьба, накіраваная ў адпаведны касцёльны суд, у якой зацікаўленая асоба просіць разглядзець яе справу. Гэтая просьба з’яўляецца абавязковым элементам для таго, каб распачаць працэс у касцёльным судзе. Для таго, каб аспрэчыць сапраўднасць шлюбу, трэба ўнесці скаргу ў адпаведны касцёльны суд. Паводле канона 1673, адпаведным з’яўляецца Біскупскі суд той дыяцэзіі, на тэрыторыі якой: 1) аспрэчваемы шлюб быў заключаны, 2) жыве адказчык, 3) жыве ісцец – з дазволу судовага афіцыяла адказчыка, 4) жывуць сведкі – з дазволу судовага афіцыяла адказчыка. Каб іскавая скарга была прынята касцёльным судом, яна павінна адпавядаць патрабаванням канона 1504, гэта значыць, яна павінна заключаць у сабе наступную інфармацыю:
1) імя, прозвішча і адрас таго, хто звяртаецца ў суд, 2) імя, прозвішча і адрас другой асобы (былога сужэнца), 3) назву суда, у які накіравана скарга (нп. касцёльны суд Гродзенскай дыяцэзіі), 4) трэба пазначыць сутнасць справы, г.зн. падаць звесткі, калі і дзе быў заключаны шлюб, чаму асоба, якая падае скаргу, лічыць свой шлюб несапраўдным. Далей трэба коратка апісаць гісторыю дашлюбных адносін сужэнцаў і працягласць шлюбу. Апісваючы гісторыю развіцця дашлюбных адносін і шлюбу, трэба звярнуць увагу на падзеі, якія сведчылі б аб тым, што шлюб быў несапраўдным, заключаным пад прымусам, або аб тым, што сужэнец быў няздольны да сужэнскага жыцця ці не разумеў істотных сужэнскіх якасцей або абавязкаў. Затым трэба падаць прозвішчы, імёны і адрасы хаця б трох сведкаў, якія добра ведаюць сужэнцаў, гісторыю сужэнства і прычыну яго распаду. Іскавую скаргу неабходна падпісаць, а таксама пазначыць месца і дату яе напісання. Да іскавай скаргі неабходна далучыць пасведчанне аб шлюбе.
    Іскавая скарга павінна быць пададзена пісьмова, аднак, у выпадку, калі асоба мае цяжкасці з састаўленнем іскавай скаргі, згодна з канонам 1503, яна можа асабіста з’явіцца ў канцылярыю суда і падаць скаргу вусна, а таксама папрасіць дапамагчы яе напісаць.
    Звяртаючыся ў касцёльны суд, трэба памятаць, што іскавая скарга не з’яўляецца просьбай аб касцёльным разводзе, а толькі просьбай аб прызнанні сапраўднасці або несапраўднасці сужэнства.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  24

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.