ГРОДНА
Аўторак,
23 красавіка
2024 года
 

“Злавіць пасланне” ад Бога!

На скрыжаванні

Ангеліна  ПакачайлаХвала Хрысту!
   Рада сустрэчы. Дваццатай. Менавіта столькі разоў мы сустракаемся з Вамі ў рубрыцы “НА СКРЫЖАВАННІ” ў газеце “Слова Жыцця”. Хочацца верыць, што Вашы шляхі перакрыжоўваюцца з мэтамі і справамі, якімі штомесячна дыхае моладзевая рубрыка.
   А пакуль паразважаем над судным днём, які набліжаецца з кожнай хвілінай. У дапамогу – песня. “Пастукаемся” да святых, пранікнемся іх пакорным служэннем праз кнігу. І пашукаем адказ на пытанне: што падштурхоўвае ці прымушае чалавека здраджваць.
   Увага сканцэнтравана, адкрыцці чакаюць за заслонай літар і лічбаў.
    Што ж, з Богам наперад!

  ВЫКАЗВАННЕ З БІБЛІІ: “ Той, хто сумняваецца... сам сябе асуджае”
(пар.: Рым 14, 23).
    Хрысціянін не можа сумнявацца. Ён верыць. А вытокі веры ў сэрцы. З розумам гэтыя паняцці не перакрыжоўваюцца. Таму хрысціянін, хутчэй, давярае. Нябёсы абураюцца, калі нейкая праўда веры ставіцца пад сумненне.

   Мэта месяца: “злавіць пасланне” ад Бога

    Цікава і не зусім зразумела, праўда? А яно вось як: Бог паўсюль, а значыць – заўсёды з намі. Часам мы на гэта забываемся, і тады парушаецца кантакт з Усявышнім. Але Бог ніколі не забываецца на нас! Заўсёды сочыць за нашымі рухамі, дакранаецца праз кнігу, дае параду праз бацьку, падымае настрой праз сонечнае надвор’е. Галоўнае – заўважыць і адчуць, што гэтае “пасланне” ад Бога менавіта для Цябе.
        
   Інтэнцыя месяца: молімся, каб біскупы, святары і ўсе служыцелі Евангелля былі адважнымі сведкамі ўкрыжаванага і ўваскрослага Хрыста

    Яны – намеснікі Усявышняга на зямлі, тыя, хто пралівае свет на Божае слова і верна Яму служыць. Менавіта яны з’яўляюцца нашымі настаўнікамі, сябрамі, дарадцамі. І яны таксама патрабуюць малітвы, бо служэнне Богу ў сучасным свеце – даволі цяжкая праца. А малітва здольна здзяй­сняць цуды, памятаем аб гэтым.
     
   Асоба месяца: святы Андрэй Бaболя

    Нарадзіўся Ан­дрэй у Польшчы 30 лістапада 1591 года ў знатнай сям’і. У 1616 годзе скончыў Віленскую езуіцкую ака­дэмію, у 1622 годзе – Віленскую тэала­гічную акадэмію. У гэтым жа годзе быў пасвечаны ў святары. Доўгі час працаваў на беларускіх землях (у Нясвіжы, Бабруйску, Полацку, Пінску), а таксама ў Польшчы.
    Вызначаўся тым, што меў аратарскі талент, дзякуючы якому быў задзейнічаны ў дыспутах з праваслаўнымі братамі, пасля чаго праваслаўныя часта пераходзілі ў ката­ліцкую веру (настолькі пераканаўча гучала слова). Прапагандаваў ідэі Брэсцкай уніі 1596 года.
    Падчас вайны Расіі з Рэччу Паспалітай быў схоплены і замучаны. Загінуў пры цяжкіх пакутах у вёсцы, дзе цяпер знаходзіцца г. Іванава (Брэсцкая вобласць). Цела святара праз некаторы час перавезлі ў Пінск, дзе ён і быў паха­ваны.
    Андрэй Бaболя беаты­фікаваны 30 кас­трыч­ніка 1853 года папам Піем IX, кананізаваны 17 красавіка 1938 года папам Піем XI. Дзень памяці – 16 мая (у гэты ж дзень у 1657 годзе трагічна загінуў). Зараз яго мошчы ўжо 24 гады знаходзяцца ў касцёле святога Андрэя Бaболі ў Варшаве.
    Гэты святы мае непа­срэднае дачыненне да Беларусі, бо лічыцца адным з яе нябесных заступнікаў. Да таго ж, Андрэй Бaболя – галоўны заступнік Пінскай рыма-каталіцкай дыяцэзіі.
    Да якіх святых маліцца ў лістападзе?
    Усе Святыя (1 лістапада), св. апостал Андрэй (30 лістапада).
   
   Справа месяца: “убачыць” Бога
    Распланаваць так, каб хапіла і на футбол, і на “эксперыменты” на кухні, і на ўвагу да родных, і на Бога. Пагаджуся з тым меркаваннем, што на нешта ў жыцці часу можа не хапаць. Але гэта ўсё з-за няўмелага размеркавання часу і няправільна расстаўленых прыярытэтаў. Калі падысці да жыцця з розумам, атрымаецца, што яно праходзіць не дарэмна, а так, як патрэбна, з карысцю. Упэўнена, запіс у штотыднёвіку “чацвер, 18.30, сустрэча моладзі” здольны адштурхнуць на другі план паход у краму або прагляд тэлесерыяла.
   
   Кніга месяца: “Дявяра­ючыся хрысту. Жыццяпісы некаторых святых”,
   саст. кс. Т. Крыштопік, Р. Траццяк, А. Кузняцоў
    Як правіла, менавіта ў лістападзе мы найбольш задумваемся аб смерці, вечным жыцці. Збіраемся на могілках, ставім свечкі, молімся за душы. Дык няхай і літаратура будзе на адпаведную тэму, дапаможа знайсці адказы на хвалюючыя пытанні.
    Такім дапаможнікам можа стаць кніга аб жыцці святых. Сапраўднае “падарожжа па аблоках”, дзе Ты нібы сустрэўся са святымі, якія апавядаюць адзін пра аднаго цікавыя гісторыі з жыцця.
    Прапанаваная кніга змяшчае біяграфічныя нарысы “некаторых хрысціян, якія гераічна трымаліся шляху дабрачыннасці і жылі ў вернасці Божай ласцы”.
    “Няхай прыклад святых з гэтай кнігі паспрыяе і Табе, дарагі Чытач, дзеля ўзмацнення Твайго жадання дасягнуць дасканаласці”.
   
    ПЕСНЯ МЕСЯЦА “Cудны дзень”, Curdas
   Песня аб тым, што сёння існуе манія грошай, калі чалавек клапоціцца толькі пра тое, каб набыць новую мадэль якой-небудзь тэхнікі. “Грошы не пахнуць, але цягнуць у вечнае рабства”. І што тады? Жаданне “набываць” незаўважна перарастае ў сэнс існавання. А трэба задумацца, што “можа, нават гэтай ноччу ты не прачнешся”. “Судны дзень з кожным днём усё бліжэй…”. І гэта сапраўды так.

 

Лавіце Божую ўсмешку, якая хаваецца ў апошніх промнях восеньскага сонца.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  253

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.