ГРОДНА
Панядзелак,
16 верасня 2024 года |
Слова для Жыцця (36)
Папа Бэнэдыкт XVI
Трэці аспект датычыць ахрышчаных асоб, якія, аднак, не жывуць згодна з патрабаваннямі святога хросту. Падчас сінадальных прац было падкрэслена, што гэтыя людзі знаходзяцца на ўсіх кантынентах, асабліва ў краінах найбольш секулярызаваных. Касцёл звяртае на іх асаблівую ўвагу, каб яны нанова сустрэлі Езуса Хрыста, нанова адкрылі радасць веры і вярнуліся да рэлігійнай практыкі ў супольнасці вернікаў. Акрамя традыцыйных душпастарскіх метадаў, якія ўсё яшчэ маюць сваю вартасць, Касцёл хоча выкарыстоўваць таксама новыя метады, клапоцячыся аб новай мове, прыстасаванай да розных культур свету, прапануючы праўду Хрыста ў паставе дыялогу і прыязнасці, што абапіраецца на Бога, які ёсць Любоў.
Фрагмент гаміліі на заканчэнне Сіноду, 28.10.2012 †

Кард. Цімаці Майкл Далан
Увага! Не кажыце пра моладзь у будучым часе, як аб нашай будучыні. Моладзь жыве цяпер. Гэта не будучыня, а сучаснасць Касцёла. Мы сказалі сабе: хвіліначку, хоць хрысціяне ніколі не павінны сумнявацца, але давайце скажам сабе ясна, што дзве гэтыя з’явы – гэта не толькі выклікі, але і сур’ёзныя цяжкасці. Яны з’яўляюцца пагрозай для евангелізацыі, падобнай на іншыя праблемы, з якімі Касцёл змагаўся ў мінулым. А таму ў канчатковай версіі паслання мы ўжо падыходзім з большай дыстанцыяй да секулярызацыі і глабалізацыі.
Польская секцыя Radio Vaticano, 26.10.2012
Кс. бп Аляксандр Кашкевіч
Натхнёныя Святым Айцом Бенедыктам XVI, каб у Год веры мы знайшлі радасць, якая выплывае ад пастаяннага навяртання, а таксама для дасягнення збаўчых Божых ласкаў для сябе і блізкіх памерлых, давайце карыстацца крыніцай ласкі поўнага адпусту, якая з’яўляецца багаццем духоўнай скарбніцы Касцёла. У гэты час трэба імкнуцца часцей прыступаць да сакраманту святой споведзі і для заслугі неба ў Год веры выкарыстаць магчымасць атрымліваць ласкі поўнага адпусту, г.зн. прабачэнне міласэрдным Богам часовых караў за грахі ўжо дараваныя. Гэты адпуст можна ахвяраваць як за сябе, так і за душы памерлых вернікаў.
Фрагмент дэкрэта на тэму поўнага адпусту ў Год веры
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 107 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.