ГРОДНА
Аўторак,
15 кастрычніка 2024 года |
Касцёл, які быў гаражом для трактараў
Парафіяне з Міжэрычаў ушанавалі Год веры асаблівым спосабам. У нядзелю 21 кастрычніка ўрачыстай св. Імшой пад кіраўніцтвам пастара дыяцэзіі кс. б-па Аляксандра Кашкевіча ўзносілася малітва падзякі за 100 гадоў мясцовай святыні.
Юбілей 100-годдзя касцёла з’яўляецца нештодзённай падзеяй, таму падрыхтоўка да яго працягвалася некалькі месяцаў. Не кожнае пакаленне перажывае такія святочныя дні, калі радасныя і цёплыя словы накіроўваюцца Гаспадару святыні – Хрысту. Там дзе Хрыстос, там і Касцёл, і чалавек. Касцёл звязаны з чалавекам, без Касцёла няма ні жыцця, ні сэнсу жыцця. У некаторых мясцовасцях, як, напрыклад, у Міжэрычах, усё жыццё чалавека круціцца вакол касцёла. А юбілей быў пацвярджэннем гэтага. †
Уся святыня была запоўнена вернікамі, якія разам са сваім пробашчам кс. Дзянісам Шмыгіным урачыста прывіталі пастара дыяцэзіі. Ушанаванне рэліквій пацалункам, акрапленне прысутных асвечанай вадой – і вернікі ўжо акружылі нашага дарагога біскупа словамі паэта, хлебам-соллю і кветкамі. Пасля кароткай малітвы перад цудадзейным абразом Маці Божай Міжэрычскай, пастар у суправаджэнні святароў знакам крыжа распачынае супольную малітву. На пачатку св. Імшы Эксцэленцыя заахвоціў усіх прысутных вернікаў да падзякі за 100 гадоў гэтай цудоўнай святыні, якая для кожнага “з’яўляецца домам жывога Бога”. Ксёндз біскуп прывітаў таксама а. Яна Банькоўскага OFMCap, які быў пробашчам гэтай святыні на працягу 20-ці гадоў і прыбыў сюды на запрашэнне цяперашняга пробашча і парафіян. Звяртаючыся да гісторыі касцёла, ксёндз біскуп прыгадаў, як шмат а. Ян зрабіў для вернага люду гэтай парафіі.
Гамілію з гэтай нагоды прамовіў кс. Віталій Дабраловіч, які на пачатку ўзгадаў аб гісторыі гэтага касцёла, аб тым, як доўгі час тут не было малітвы, а быў склад збожжа і тэхнікі. Кожны вернік з’яўляецца малой цаглінкай гэтай святыні, падкрэсліў казнадзей у сваёй гаміліі, а потым заклікаў усіх прысутных “быць жывым каменем паўсюднага Касцёла”. Кс. Віталій таксама прасіў усіх вернікаў даваць сведчанне кожны дзень свайго жыцця, асабліва ў Год веры.
Сведчанне прысутных вернікаў было вельмі вялікае: супольная ружанцовая малітва перад Найсвяцейшым Сакрамантам і ўдзел ва ўрачыстай працэсіі вакол касцёла, сцены якога ўжо 100 гадоў чуюць голас простай людской малітвы. Гімн “Цябе, Бога, праслаўляем” стаў кульмінацыяй літургічнага святкавання юбілею 100-годдзя касцёла. Пасля супольнай малітвы ксёндз пробашч падзякаваў усім за добразычлівасць і дапамогу. Прадстаўнік праваслаўнай Царквы а. Віктар падкрэсліў, што гэта супольнае свята, таму што чалавек ушаноўвае жывога Бога. Прадстаўнікі дзяржаўных улад адзначылі, наколькі важнае месца займае святыня ў Міжэрычах для ўсіх людзей зэльвенскай зямлі.
Нечакана для ўсіх слова ўзяў ксёндз біскуп Аляксандр, які абвясціў усім радасную навіну пра тое, што а. Ян Банькоўскі атрымаў ад папы Бенедыкта XVI медаль і дыплом за развіццё веры і душпастарскую працу. Пасля таго, як кс. Раман Катлімоўскі прачытаў папскую намінацыю, а настаяцель айцоў капуцынаў Беларускай правінцыі ўручыў медаль, а. Ян Банькоўскі з вялікай узрушанасцю і слязамі на вачах сказаў, што найважнейшая ўзнагарода для яго – гэта прысутнасць людзей у касцёле, тое, што чалавек любіць касцёл і ідзе да яго. Пасля ўсяго моладзь і настаўнікі мясцовай школы паказалі гасцям відэапрэзентацыю аб гісторыі святыні і жыцці парафіі. “Каб мы былі моцнымі ў веры і адказнымі за свае парафіяльныя святыні”, – такое пасланне на Год веры гучала з вуснаў усіх удзельнікаў цудоўнай урачыстасці 100-годдзя касцёла ў Міжэрычах.

А. Ян Банькоўскі OFMCap, які на працягу 20-ці гадоў быў пробашчам касцёла ў Міжэрычах:
Такіх вельмі радасных хвілін было шмат. Нават цяжка штосьці вылучыць. Ужо нават тое, што ў гэтых людзей пасля такіх цяжкіх часоў – часоў пераследу – захавалася вера. Бо касцёл на працягу 50-ці гадоў служыў гаражом для мясцовага калгаса, быў моцна пашкоджаны, людзі павінны былі ісці ў касцёл далёка, нават за 50 км, аднак тая вера і энтузіязм засталіся ў сэрцах гэтых людзей. Нават больш – дзякуючы той веры вернікі хацелі аднавіць касцёл нанова, каб той касцёл ажыў (ад аўтара: а. Ян плача). Відаць, гэтыя хвіліны былі самымі шчаслівымі. Гэта было вельмі ўзрушальна.

Кс. Дзяніс Шмыгін, цяперашні пробашч у Міжэрычах:
У Міжэрычах ёсць школа, дзе вучыцца каля 50-ці дзяцей. На жаль, дзяцей па вёсках усё меней, але ў нас ёсць значная група міністрантаў, таксама праводзіцца катэхеза для дзяцей і моладзі. Сама парафія налічвае каля 400 чалавек. Некаторыя лічаць, што гэта малая парафія, малая група людзей, але калі паглядзець на сэрцы гэтых людзей, то яны вельмі вялікія. Людзі ўдзельнічаюць у жыцці парафіі, дапамагаюць ва ўсім. Сэрца чалавека важнейшае, чым тое, колькі чалавек у парафіі – 400 ці 1000. Людзі тут разумеюць, што яны адказныя за сваю святыню.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 77 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.