ГРОДНА
Аўторак,
31 студзеня
2023 года
 

21 кастрычніка 2012 года

Ад шчырага сэрца

◊◊◊
Яго Эксцэленцыі ксяндзу арцыбіскупу Тадэвушу Кандрусевічу з нагоды Імянін жадаем заўсёды ўглядацца ў крыж нашага Пана і Яго моцай пераадольваць усе цяжкасці. Няхай Марыя ўзмацняе Вас, каб штодзённа адказваць Богу “fiat”, а ўсе святыя няхай заступаюцца перад тронам Езуса, Добрага Пастыра, выпрошваючы для Вас патрэбныя сілы, каб даваць сведчанне веры. Аддзяч, Божа, за цудоўны прыклад пабожнасці і шчасці Божа ў далейшай пастарскай паслузе.
Чытачы і працаўнікі газеты “Слова Жыцця”

◊◊◊
Яго Эксцэленцыі ксяндзу біскупу Антонію Дзям’янку з нагоды 32-й гадавіны святарскіх пасвячэнняў жадаем адчуваць радасць ад выконваемай паслугі, накіроўвацца Божай дарогай да святасці, а таксама шчодрых ласкаў ад нашага Пана і мноства дароў Святога Духа.
Чытачы і працаўнікі газеты “Слова Жыцця”
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Тадэвушу Крыштопіку з нагоды Імянін жадаем шмат здароўя, радасці, святла Святога Духа і сталай апекі Панны Марыі. Няхай кожны дзень будзе напоўнены Божай любоўю, а выконваемая праца прыносіць радасць і бласлаўлёны плён.
Вернікі з пар. св. Юзафа ў Гродне
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу пробашчу Веславу Дамброўскаму з нагоды Дня нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні, спалучаныя з малітвай: Божага бласлаўлення і апекі Найсвяцейшай Панны Марыі, супакою ў сэрцы, моцнага здароўя, добразычлівых людзей на святарскім шляху і поспехаў у дасягненні пастаўленых мэт. Вялікі дзякуй за працу па аднаўленні касцёла, на якую Вы не шкадавалі сіл. Аддзяч, Божа, за нашых дзяцей, якіх Вы прывялі да Бога, і за ўзмацненне нашай веры.
Удзячныя парафіяне з Наваельні
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Аляксандру Пятровічу з нагоды 15-й гадавіны святарскіх пасвячэнняў перасылаем сардэчныя пажаданні: здароўя, душэўнага супакою, нязгаснага запалу ў абвяшчэнні Божага слова і перайманні Хрыста. Няхай усемагутны Бог, які ўказаў Вам жыццёвы шлях, узнагародзіць Вас за Вашу веру, любоў да бліжняга і пашану да кожнага чалавека, а Найсвяцейшая Панна Марыя заўсёды па-мацярынску Вамі апекуецца. Шчасці Божа.
З павагай былыя парафіяне з пар. Новы Двор
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Юрыю Кузмічу з нагоды Дня нараджэння і 9-й гадавіны святарскіх пасвячэнняў жадаем шмат здароўя, радасці, сілы, стойкасці, апекі Найсвяцейшай Маці і Анёла-ахоўніка. Няхай міласэрны Бог заўсёды адорвае Вас сваімі ласкамі, а Святы Дух напаўняе дарамі.
Вернікі з пар. Новы Двор
◊◊◊
Паважанаму айцу Аляксандру Махначу з нагоды Імянін перасылаем самыя найлепшыя пажаданні: апекі Найсвяцейшай Маці, святла Святога Духа, усіх Божых ласкаў, сіл і здароўя, бласлаўлёнага плёну на ніве душпастарскай працы. Ад усяго сэрца дзякуем за навуку і радасць веры, якой Вы шчодра дзеліцеся з намі.
З павагай і любоўю члены Біблійнага кола са Шчучына
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Алегу Пятрашку з нагоды Дня нараджэння перасылаем букет найлепшых пажаданняў, спалучаных з малітвай: Божага бласлаўлення і апекі Найсвяцейшай Панны Марыі, шчодрых Божых ласкаў, дароў Святога Духа, сіл і здароўя ў рэалізацыі Божых намераў, а таксама зычлівых і добрых людзей на святарскім шляху. Дзякуем Богу за Вас, а Вашым Бацькам – за Сына Святара.
Парафіяне з в. Еўлашы
◊◊◊
Дарагім Алене і Антонію Лукашэвічам з нагоды 50-годдзя заключэння сакраманту сужэнства шчодрых Божых ласкаў на далейшыя гады Вашага сужэнскага жыцця, апекі Найсвяцейшай Панны Марыі, здароўя, шчасця і радасці
жадаюць дзеці з сем’ямі, унукі, праўнукі, сястра Галіна
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Веславу Дамброўскаму ў Дзень нараджэння перасылаем мноства сардэчных пажаданняў: здароўя, радасці, Божага бласлаўлення, апекі Найсвяцейшай Маці і шчодрых дароў Святога Духа. Няхай Бог, які ўказаў Вам дарогу да святарства, вядзе Вас праз жыццё і дапамагае перамагаць усе цяжкасці. Мы ўдзячны Богу за такога Святара.
Спадарыні Ядзвіга і Данута з в. Аханяны. Да віншаванняў далучаюцца ўдзячныя парафіян
◊◊◊
Паважаны а. Юрый Саковіч і сп. Уладыслава! Парафіяне з Карэліч і Варончы падтрымліваюць Вас малітвай у хвіліну смутку і болю і просяць Бога прыняць у сваё Валадарства Вашу сястру і дачку Марыю.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  335

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.