ГРОДНА
Панядзелак,
15 красавіка
2024 года
 

Малітоўная сустрэча моладзі ў Капцёўцы

Лісты чытачоў

6-7 кастрычніка моладзь Душпастарства “OPEN” сабралася на чуванне перад абразом Маці Божай Чанстахоўскай у Капцёўцы.
Стала ўжо традыцыяй давяраць Маці Божай з Капцёўкі новы акадэмічны год, сваю працу, свае справы, планы, надзеі, сваю будучыню. Гэтая восень не стала выключэннем.
    6 кастрычніка больш за 30 чалавек моладзі з “OPEN” разам са сваім душпастарам кс. Антоніем Грэмзам прыехалі па запрашэнні кс. Міхала Ластоўскага ў санктуарый у Капцёўцы. Маладыя людзі не звярталі ўвагі на холад і дрэннае надвор’е – іх чакала Маці Божая.
    Кс. Міхал, пробашч Марыйнага санктуарыя, перадаючы ключы ад касцёла кс. Антонію, пажадаў нам дароў Святога Духа і плённай малітвы, каб мы маглі адпачыць з Богам, узбагаціць і памножыць сваю веру.
А 21-й гадзіне моладзь прывітала Маці Божую Чанстахоўскую Марыйным зваротам і Ружанцам. У гэтай прыгожай малітве да Маці Божай, разважаючы Радасныя таямніцы, мы аддалі сябе апецы Марыі, а таксама вучыліся гаварыць Богу “Так”, як Марыя, давяраць Яму сваё жыццё, свае штодзённыя клопаты, свае поспехі, прыходзіць на дапамогу да сваіх родных, сяброў, нават да незнаёмых людзей, бо наш Езус чакае нас штодня ў Найсвяцейшым Сакраманце.
    Споведзь – гэта прыпынак, неабходнасць стаць у праўдзе перад Богам, магчымасць даверыцца Божай любові, час ачысціць сваё сэрца і як мага лепш падрыхтавацца да сустрэчы з Езусам Хрыстом у святой Камуніі. Магчыма, паглыбленне ў малітву дапамагло нам па-іншаму паглядзець на сябе і на сваё жыццё, адкрыцца на Божую міласэрнасць, на Яго любоў да кожнага з нас.
    Святая Імша апоўначы, якую ўзначаліў кс. Антоні Грэмза, – напэўна, галоўная частка нашага моладзевага чування. Сустрэча з Богам падчас чытання Божага слова, гаміліі кс. Антонія, Камуніі. Новы дзень – нядзелю – мы распачалі з Богам.
    Пасля Эўхарыстыі адбылася адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту. Праслаўленне Бога, падзякі і просьбы гучалі з вуснаў маладых людзей. Хоць мы такія розныя, нас аб’ядноўвала Божая прысутнасць. Моладзь давярала Богу свае думкі і памкненні, сваіх родных і людзей, якім патрэбна дапамога, хваліла Бога песнямі, малітвай і цішынёй.
    Але пасля супольнай малітвы мы не пайшлі спаць – нас чакалі гульні, павучальныя фільмы, песні, караоке і танцы. Наша сустрэча працягвалася! Бо а 10-й гадзіне ўсе ўдзельнікі чування прынялі ўдзел у святой Імшы ў Капцёўцы.
    У мяне засталіся толькі добрыя ўспаміны пасля нашай малітоўнай сустрэчы. У іншых, я мяркую, таксама. Хаця, запытайцеся ў іх самі падчас нашых сустрэч моладзі, на якія мы Вас сардэчна запрашаем!

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
red
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  261

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.