ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

Ці дапускаецца ў каталіцкім Касцёле крэмацыя цела?

Задай пытанне

Адказваючы на гэтае пы­тан­­не, трэба спачатку прыга­даць, чым з’яўляецца цела чалавека з хрысціянскага пункту гледжання. З Божага Аб’яўлення мы ведаем, што Бог стварыў чалавека як цялесна-духоўную асобу, прызначаную для вечнага жыцця. Св. Аўгус­тын прыгадвае нам: “Чалавек не з’яўляецца толькі целам або толькі душой, але тым, што складзена з душы і цела”. Для вечнага жыцця прызначана не толькі душа, але і цела чалавека, якое на працягу ўсяго жыцця было святыняй Святога Духа. І, як навучае Касцёл, пасля смерці чалавека душа ідзе на Божы Суд, а цела з пашанай і верай кладзецца ў зямлю, дзе яно будзе спачываць да Апошняга Суда. Гэтую ісціну мы вызнаём у хрысціянскім сімвале веры, калі гаворым, што верым ва ўваскрасенне цела.
З самага пачатку, гледзячы на пашану чалавечага цела, Касцёл аддае перавагу пахаванню чалавечых астанкаў у зямлі. У абарону гэтага звычаю выступае яўрэйская традыцыя пахавання памерлых у зямлі, а перш за ўсё, пастава самога Хрыста, які быў пакладзены ў новую магілу, падрыхтаваную Юзафам з Арыматэі. За гэтым прыкладам пайшла ўся апостальская і касцёльная традыцыя, хаваючы целы сваіх памерлых у зямлі.
    У апошні час змены звы­чаяў у грамадстве закранулі таксама сферу смерці чалавека і спосабу пахавання памерлых. Усё больш з’яўляецца прыхільнікаў крэмацыі цел памерлых.
    Само слова “крэмацыя” паходзіць ад лацінскага слова “сrematio”, што азначае ‘спальванне’. Спачатку ў гэтым звычаі спальвання чалавечых астанкаў Касцёл бачыў язычніцкі абрад пахавання і лічыў такія паводзіны злачынствам. Толькі ў выключных выпадках, такіх, як, напрыклад, эпідэмія хваробы, дазвалялася спальваць чалавечыя целы.
    Кампанія на карысць крэмацыі была праведзена масонствам на самым пачатку французскай рэвалюцыі і кіравалася адкрыта антыкаталіцкімі перадумовамі, паколькі крэмацыя прыводзіць да абсалютнага знішчэння чалавечага цела, што павінна “вызваліць” людзей ад традыцыйнага каталіцкага вучэння аб уваскрасенні цел і вечным жыцці.
    Касцёл адрэагаваў імгненна і рашуча асудзіў крэмацыю, абараняючы традыцыйную форму каталіцкага пахавання. На ўсіх, хто прасіў аб такой форме свайго пахавання, а таксама на выканаўцаў іх волі накладвалася суровае пакаранне – ім забаранялася прыступаць да сакрамантаў і адмаўлялася ў хрысціянскім пахаванні. У 1963 г. адбылося змякчэнне гэтай забароны. Апостальская Сталіца дазволіла крэміраваць астанкі ў выключных, абгрунтаваных важнымі абставінамі выпадках і з умовай, што крэмацыя не ўспрымаецца як дэманстрацыя адсутнасці веры ва ўваскрасенне цел памерлых. Гэтае правіла было прынята ў Кодэксе Кананічнага Права ў каноне 1176 § 3, дзе чытаем: “Касцёл настойліва рэкамендуе захоўваць пабожны звычай пахавання цел памерлых. Аднак, не забараняецца крэмацыя, калі яна не была выбрана з пабуджэнняў, якія супярэчаць хрысціянскаму вучэнню”. А ў каноне 1184 §2 дададзена, што тым асобам, якія выбралі крэмацыю з антыхрысціянскіх матываў, належыць адмовіць у касцёльным пахаванні.
    Як вынікае з гэтых даку­ментаў, Касцёл сёння дапускае крэмацыю з пэўнай перасцярогай, што яна не пагражае праўдам хрысціянсакай веры. Трэба адзначыць, што ёсць пэўныя сітуацыі, якія часта патрабуюць крэмацыі, калі, напрыклад, хтосьці памірае далёка ад месца жыхарства і крэмацыя аблягчае перавоз яго астанкаў, а таксама іншыя выпадкі. Аднак, нельга забываць, што Касцёл рашуча заахвочвае да традыцыйнага пахавання цел памерлых у зямлі.
    Нельга забываць і аб нашай хрысціянскай трады­цыі, а таксама аб нашай нацыянальнай культуры, якая праяўляецца ў малітоўным чуванні каля памерлага і асабліва ў рэлігійнай пахавальнай цырымоніі, падчас якой мы молімся каля труны з целам памерлай асобы, адпраўляем св. Імшу і ўдзельнічаем у абрадзе апошняга развітання. Бог уваскрасіць целы памерлых незалежна ад спосабу іх пахавання. Крэмацыя не перашкодзіць вечнаму прызначэнню хрысціяніна. Але нам нельга забываць, што правілам хрысціянства з’яўляецца пашана людзей, якія знаходзяцца навокал нас. Важна тое, як будзе ўспрынята крэмацыя мяне ці кагосьці з маёй сям’і як хрысціян тымі людзьмі, якія нас акружаюць?

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.