ГРОДНА
Аўторак,
07 лютага
2023 года
 

З каталіцкага друку (35)

Прэса

“Laudate Dominum...”
З Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Французскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Мішэлем Рэнеры размаўляла
Крыстына Лялько
   9-10, 2012

   Прыводзім некаторыя цытаты з інтэрв’ю са сп. Мішэлем Рэнеры.
    “Я не магу назваць сябе праведным хрысціянінам толькі таму, што часта хаджу ў касцёл. У мяне таксама ёсць свае недахопы, але менавіта вымаўляючы малітву і знаходзячыся ў касцёле, я спазнаю пакору, якая дапамагае мне іх пераадольваць”.
    “... Я прыйшоў да высновы, што найлепшае рэлігійнае выхаванне, якое я магу даць як бацька, – проста хадзіць у касцёл разам з дзецьмі. Працуючы ў Афрыцы, я асабіста рыхтаваў дачку да першай Камуніі, а ў Парыжы быў членам парафіяльнай рады і рыхтаваў падлеткаў да канфірмацыі на працягу шасці гадоў”.
“Калі хрысціянская супольнасць стане перш за ўсё месцам, дзе будуць прымаць і дапамагаць вырашаць штодзённыя праблемы замест таго, каб ператварацца ў месца асуджэння, тады будуць вяртацца і людзі. А затым вернецца і вера, якая будзе мець канкрэтныя вобразы тых, хто прыйшоў на дапамогу ў складаных момантах”.
    “«Аллелюя!» – сапраўды маё любімае слова. Але я люблю гаварыць яго не тады, калі раптоўна скончыўся дождж, калі я выходжу з дома або калі мой сын паспяхова здаў экзамен. «Аллелюя!» – за стварэнне ўсяго існага, за розум, які быў нам падараваны, за Збаўцу, які быў пасланы да нас, каб выкупіць усе нашыя грахі, за Святога Духа, які асвячае нашыя сэрцы...”

“Дастаткова 5 мільёнаў”
   З заснавальніцай падворкавых дзіцячых Ружанцавых колаў Магдаленай Бучэк размаўляла Рэната Катажына Цогель.  
   10-2012

   Аўтарка спытала Магдалену пра дзеянне Бога ў яе жыцці, на што яна распавяла:
    “Я нястомна дзякую Богу за кожны дзень і кожную хвіліну жыцця, бо ведаю, што гэта Яго ласка. Я хварэю на прыроджаную ламлівасць касцей. Пераломы пачаліся з першага месяца жыцця. Я не магу хадзіць, рухаюся на калясцы. Сёння, у свае 24 гады, я маю за сабой 30 сур’ёзных пераломаў, не лічачы такіх дробных, як, напрыклад, трэшчыны ці пераломы рэбраў падчас звычайнага кашлю. Але я ніколі ў сваім жыцці не перажывала такога моманту, у якім задавала бы пытанне Пану Богу: “Чаму?” Я лічу, што гэта дар прыняцця цярпення і такой сітуацыі ад самага пачатку. Я дзякую Богу за пакуты і ахвярую Яму іх з любоўю ў паяднанні з мукай Пана Езуса”.
    “Кожны чалавек, асабліва хворы, мае свой акрэслены час, каб цалкам прыняць сваё цярпенне. Калі чалавек гэта зробіць з любоўю і радасцю, то ён раптам заўважае, што яго жыццё зусім змянілася, набрала сэнсу і напоўнілася шчасцем. Цярпенне – гэта не кара, а ласка. Калі чалавек хварэе, Бог адначасова дае яму сілу перажыць хваробу”.
    “Маёй вялікай марай з’яўляецца тое, каб споўніліся словы св. Айца Піо, які сказаў калісьці, што калі ў свеце 5 мільёнаў дзяцей будуць маліцца Ружанцам, свет будзе збаўлены. Я веру, што гэта магчыма рэалізаваць”.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
green
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  328

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.