ГРОДНА
Панядзелак,
25 верасня 2023 года |
Год Веры распачаўся

Тыя, хто ўважліва сочыць за падзеямі ў жыцці Касцёла, заўважылі, напэўна, што цяперашні папа Бенедыкт XVI кожны год з пачатку свайго пантыфікату рэгулярна заахвочвае вернікаў і людзей добрай волі развіваць сваю веру, паглыбляць сваё жыццё і нанова адкрываць прыгажосць хрысціянства. З гэтай мэтай Папа абвяшчае ў Касцёле час, калі Бог асаблівым чынам будзе дапамагаць сваім дзецям, г.зн. нам, больш Яго палюбіць як нашага Айца і жыць паводле Яго запаведзей.
Па волі Святога Айца 11 кастрычніка бягучага года ўвесь каталіцкі Касцёл увайшоў у Год веры. Перажыванне Года веры завершыцца ў Нядзелю Хрыста, Валадара Сусвету, 24 лістапада 2013 года. Дзень 11 кастрычніка быў выбраны Папам невыпадкова. 50 гадоў таму, 11 кастрычніка 1962 года распачаў свае сесіі II Ватыканскі Сабор, сабраўшы сотні біскупаў з усяго свету пад кіраўніцтвам тагачаснага папы бл. Яна XXIII. Тады Касцёл здзейсніў вялікае аднаўленне веры, дактрыны і літургіі, прадстаўляючы іх людзям у даступнай форме. Так, напрыклад, толькі з таго часу кожны народ пачуў справаванне св. Імшы на роднай мове (дагэтуль св. Імшу адпраўлялі па-лацінску). Год веры распачаўся таксама ў 20-ю гадавіну выдання бл. Янам Паўлам II Катэхізіса Каталіцкага Касцёла, які з’яўляецца незаменнай крыніцай ведаў і паглыблення веры ў Езуса Хрыста. †

Сёння вялікая сям’я Касцёла зноў стаіць перад вялізнымі выклікамі і праблемамі, якія вядзе за сабой сучасная культура, цывілізацыя, тэхнічны прагрэс, а перш за ўсё, як гаворыць кс. абп Тадэвуш Кандрусевіч, цунамі секулярызацыі і рэлігійнай абыякавасці, што залівае кожны раз усё новыя прасторы жыцця сучаснага чалавека.
Чаму на працягу бліжэйшага года слова “вера” будзе самым часта ўжываемым словам падчас нядзельных казанняў у нашых парафіях, у каталіцкіх СМІ, у навучанні касцёльных іерархаў? Чаму Бенедыкт XVI так моцна занепакоены становішчам веры сённяшніх хрысціян, а ў прыватнасці католікаў? Таму што цяпер значную частку грамадства закрануў моцны крызіс веры ў навуку Хрыста, усё больш Яго паслядоўнікаў “непакоіцца аб пажытку, які гіне” (пар.: Ян 4, 14), забываючыся пра сяброўства з Богам. Многія хрысціяне баяцца прызнаць Хрыста, успрымаючы веру як асабістую справу і забываючыся, што яна патрабуе актыўнага ўдзелу і публічнага сведчання ўсюды, дзе чалавек знаходзіцца. З жыцця многіх ахрышчаных “выпарылася” радасць і энтузіязм, якія вынікаюць з сустрэчы з Хрыстом. Духоўная пустка ахоплівае ўсё большую прастору, з’яўляючыся прычынай сучасных духоўных хвароб, такіх, як дэпрэсія, страта сэнсу жыцця, будаванне матэрыяльнага дабрабыту цаной парушэння Божых запаведзей. Гэтае нетрывалае становішча веры Папа сцвярджае ў апостальскім лісце “Porta Fidei”, у якім ён абвяшчае распачацце Года веры.
|

Але мы не спыняемся на канстатацыі хваробы, а шукаем лекі, якія нас мабілізуць да сапраўднага і новага навяртання да Езуса і Яго навукі. У “Porta Fidei” Бенедыкт XVI прыгадвае нам, што праз веру Бог запрашае чалавека пасябраваць са сваім Сынам, Езусам Хрыстом, каторы дае нам паўнату жыцця, якой нам усім так не хапае. Грунтоўнае вывучэнне Бібліі і Катэхізіса Каталіцкага Касцёла на працягу Года веры павінны дапамагчы нам “стаць больш свядомымі і ажывіць нашу прыхільнасць да Евангелля, асабліва ў час глыбокіх змен”, якія мы цяпер перажываем.
Так мы хочам распачаць цэлы цыкл катэхез у нашай газеце, каб дапамагчы Вам, дарагія Чытачы, перажыць распачаты Год веры. Мы будзем разам разважаць і думаць над вялікім дарам, якім з’яўляецца вера, і над тым, што рабіць, каб вера, як тая соль з евангельскай прытчы, не губляла смаку і рабіла нашыя сэрцы здольнымі да дакладнага сведчання хрысціянскага жыцця.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 98 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.