ГРОДНА
Чацвер,
18 красавіка
2024 года
 

ХXIX нядзеля звычайная

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Марка
Падышлі да Езуса Якуб і Ян, сыны Забэдэя, і сказалі: “Настаўнік, мы хочам, каб Ты зрабіў нам тое, пра што Цябе папросім”. Ён адказаў ім: “Што хочаце, каб Я зрабіў вам?” Яны сказалі Яму: “Дай нам сесці аднаму праваруч, а другому леваруч Цябе ў славе Тваёй”. Але Езус сказаў ім: “He ведаеце, аб чым просіце. Ці можаце піць келіх, які Я п’ю, і прыняць хрост, якім Я ахрышчаны?” Яны адказалі: “Можам”. А Езус сказаў ім: “Келіх, які Я п’ю, будзеце піць, і хростам, якім Я хрышчуся, будзеце ахрышчаны, але даць сесці праваруч і леваруч Мяне – не ад Мяне залежыць, а каму прыгатавана”. I, пачуўшы, дзесяць іншых вучняў пачалі абурацца на Якуба і Яна. А Езус, паклікаўшы іх, сказаў ім: “Вы ведаеце, што тыя, хто лічацца князямі народаў, пануюць над імі, і вяльможы іх уладараць над імі. Але не так няхай будзе між вамі: хто хоча быць найбольшым сярод вас, няхай будзе вам слугою; і хто хоча сярод вас быць першым, няхай будзе нявольнікам усіх”.
    Бо і Сын Чалавечы не на тое прыйшоў, каб Яму служылі, але каб служыць і аддаць жыццё сваё для адкуплення многіх.

Мк 10, 35-45


Давайце будаваць супольнасць Евангелля
   Чаканне, што свет са сваімі часовымі ўладамі будзе прыязны да Хрыста і Евангелля, – гэта такое ж непаразуменне, як чаканне таго, што людзі, якія будуць старацца жыць паводле евангелічных правіл, будуць цешыць сябе гарантыяй жыццёвага поспеху. Як тут не ўпасці ў песімізм? Па-першае: прыняць як штосьці натуральнае ўнутраныя супярэчнасці паміж правіламі, якія навязвае свет, і правіламі, прапанаванымі Евангеллем. Па-другое: з усіх сіл старацца, каб сама супольнасць вернікаў абапіралася на абавязак службы, а калі трэба, і ахвяры. Тады перажыванне ўнутраных супярэчнасцей не будзе такім надакучлівым.

Кс. Яраслаў Грынашкевіч

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  258

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.