ГРОДНА
Субота,
20 красавіка
2024 года
 

Касцёл у Беларусі хоча дзейсна перажываць веру

З жыцця Касцёла

radio vaticanaЯкім чынам у Беларусі адзначаецца пачатак Года веры?
    На пачатку Года веры, які 11 кастрычніка распачаўся ў каталіцкім Касцёле, хочацца данесці як мага больш інфармацыі аб ім да духавенства і вернікаў Беларусі, да беларускага грамадства. У касцёлах чытаецца апостальскае пасланне “Porta Fidei”, адбываюцца малітвы аб добрых выніках Года для ўсяго паўсюднага Касцёла, вернікі моляцца аб памнажэнні веры. У грамадскіх ініцыятывах праз магчымыя сродкі масавай інфармацыі – тэлебачанне, радыё і інтэрнэт – накрэсліваюцца галоўныя аспекты веры і яе значэнне для веруючага чалавека.
    Мая прысутнасць на адкрыцці Года веры – гэта доказ духоўнай лучнасці са Святым Айцом Бенедыктам XVI і ўсім паўсюдным Касцёлам, а таксама доказ таго, што Касцёл у Беларусі хоча дзейсна перажываць веру.
 
   Што такое новая евангелізацыя ў кантэксце Касцёла у Беларусі?
    Новая евангелізацыя для Касцёла ў Беларусі – гэта перш за ўсё заклік да таго, каб заўважыць знакі часу і даць адказ на сучасныя грамадскія выклікі. Сёння можна заўважыць, што адбываецца пераход ад перыяду вясны – адраджэння Касцёла пасля многіх гадоў пераследу – да перыяду духоўнага станаўлення і хрысціянскага фарміравання грамадства.
    Да заданняў новай евангелізацыі будзе залічвацца душпастарская дзейнасць і размовы з рознымі слаямі беларускага грамадства. Актуальным сёння з’яўляецца ўказанне на тое, што дзякуючы перажыванню веры і пазнанню навучання Касцёла можна знайсці вырашэнне агульначалавечых крызысаў: маральнасці, эканомікі, каштоўнасцей. Сёння вельмі неабходна, каб аўтарытэт Касцёла правільна фарміраваў грамадскую думку і сумленне вернікаў.
   
    Якія ініцыятывы на Год веры запланаваны Канферэнцыяй Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі?
    Каталіцкія біскупы звярнуліся да святароў, манаскіх сясцёр і вернікаў у спецыяльным пасланні на Год веры, у якім падкрэсліваюцца галоўныя напрамкі пастаральнай дзейнасці. Гэта будуць супольныя ініцыятывы для чатырох дыяцэзій з нагоды 400-годдзя прыбыцця ў Будслаў абраза Маці Божай: перэгрынацыя копіі гэтага абраза, перэгрынацыя рэліквій св. Тэрэзы ад Дзіцятка Езус, а таксама супольная арганізацыя і ўдзел у сімпозіумах.
    Усе біскупы падкрэслілі неабходнасць устанавіць, дзе гэта магчыма, крыжы і знакі веры. Мы хочам адгукнуцца на заклік Святога Айца Бенедыкта XVI і прыкласці намаганні, каб вера ў нашым грамадстве мела не толькі асабістае, унутранае, але і знешняе вымярэнне. У сувязі з гэтым будуць ладзіцца сумесныя пілігрымкі, арганізоўвацца канферэнцыі, адкрытыя для ўсіх, хто жадае прыняць у іх удзел, а асабліва для прадстаўнікоў іншых хрысціянскіх канфесій і людзей навукі.
   
    Якія ініцыятывы на Год веры ў Гродзенскай дыяцэзіі?
    Акрамя супольнай праграмы на Год веры ў Беларусі кожная дыяцэзія на мясцовым узроўні ўключыцца ў перажыванне Года веры. Так у Гродзенскай дыяцэзіі плануецца большая актыўнасць святароў і катэхетаў над падрыхтоўкай казанняў і катэхез для дарослых аб значэнні Апостальскага сімвала веры. Для таго, каб падкрэсліць неабоднасць сведчання веры, мы хочам стварыць для дарослых людзей і маладых вернікаў евангелізацыйныя групы. На заканчэнне Года веры ў знак падзякі за яго перажыванне ў Гродзенскай дыяцэзіі плануецца дыяцэзіяльная пілігрымка святароў і вернікаў у Рым.
    Усе гэтыя ініцыятывы трэба засноўваць на моцным фундаменце малітвы. У Гродзенскай дыяцэзіі ў кожную нядзелю Года веры будзе адбывацца малітва аб памнажэнні веры, праз якую мы хочам усвядоміць вернікам, што добры плён Года веры залежыць ад нашай духоўнай сувязі з Богам. Сёння неабходна сапраўдная хрысціянская духоўнасць, каб пераканаць іншых у тым, што варта верыць і дзяліцца вераю з іншымі.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  255

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.