ГРОДНА
Пятніца,
09 снежня
2022 года
 

7 кастрычніка 2012 года

Ад шчырага сэрца

◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Яраславу Грынашкевічу ў Дзень нараджэння жадаем шмат Божых ласкаў, шчодрых дароў Святога Духа, людской дабрыні, поспехаў і шмат радасці. Няхай міласэрны Бог бласлаўляе кожны дзень Вашай святарскай паслугі. Шчасці Божа.
Працаўнікі і чытачы “Слова Жыцця”

◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Артуру Валчкевічу з нагоды Імянін жадаем моцнага здароўя на доўгія гады, цярплівасці, стойкасці ў святарскай паслузе, усіх Божых ласкаў, дароў Святога Духа ў абвяшчэнні Божага слова і добразычлівых людзей на святарскім шляху. Няхай добры Бог бласлаўляе Вас, а Найсвяцейшая Маці трымае ў сваёй апецы. Аддзяч, Божа, Бацькам за Сына Святара.
Удзячныя парафіяне касцёла св. Казіміра ў Путрышках
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу пробашчу Ігару Анісімаву з нагоды Дня нараджэння ад усяго сэрца жадаем апекі Маці Божай і св. Антонія, шчодрых Божых ласкаў, дароў Святога Духа, шмат сілы і здароўя. Мы ўдзячны Богу за тое, што Вы з намі.
Вернікі з пар. Беззаганнага Зачацця НПМ у Слоніме, родныя і блізкія
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Міхалу Стэцкевічу з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай кожны дзень будзе напоўнены Божай любоўю, а выконваемая праца прыносіць радасць і бласлаўлёны плён. Жадаем здароўя, сілы, супакою і добразычлівых людзей побач.
Парафіяне з Раготна
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Ігару Анісімаву з нагоды Дня нараджэння перасылаем букет найлепшых пажаданняў, спалучаных з малітвай: шчодрых Божых ласкаў, моцнага здароўя, добразычлівых людзей, гатовых заўсёды прыйсці на дапамогу, шмат сіл і стойкасці ў душпастарскай працы. Ад усяго сэрца дзякуем за падрыхтоўку дзяцей і моладзі да сакраманту канфірмацыі, за навуку, веру, вялікую працу і адкрытае сэрца.
Міністранты і моладзь, якая прыняла сактамант канфірмацыі, з пар. Беззаганнага Зачацця НПМ у Слоніме
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Юзафу Багдзевічу ў Дзень нараджэння ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя, шчасця, душэўнага супакою, здзяйснення ўсіх мар, запалу да працы, сіл, стойкасці на выбраным жыццёвым шляху, а таксама бязмежнай радасці і сонца над галавой і ў вачах. Няхай добры Бог бласлаўляе Вас кожны дзень, Святы Дух адорвае шчодрымі дарамі, а Найсвяцейшая Панна Марыя моцна трымае за руку і з мацярынскай любоўю вядзе праз жыццё.
Былыя парафіяне
◊◊◊
Паважаным ксяндзам: пробашчу Юзафу Багдзевічу і Віталію Вайцяхоўскаму з нагоды Дня нараджэння ад усяго сэрца жадаем скласці сардэчныя пажаданні: моцнага здароўя, душэўнага супакою, здзяйснення мар і намераў, стойкасці, добрых і зычлівых людзей на святарскім шляху, а таксама шчодрых дароў Святога Духа і апекі Маці Божай. Няхай добры Бог адорвае Вас патрэбнымі ласкамі.
З малітвай і ўдзячнасцю кола Жывога Ружанца св. Тэрэзы ад Дзіцятка Езус з Астраўца
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Міхалу Ластоўскаму з нагоды Дня нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні: здароўя, сіл, радасці, шмат Божых ласкаў і апекі Найсвяцейшай Маці. Няхай Ваша паслуга ў Касцёле будзе шчырай, сапраўднай і адданай, а Божае слова, якое Вы абвяшчаеце, прыносіць цудоўны, шчодры плён.
Парафіяне з Капцёўкі
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Андрэю Пышынскаму з нагоды Дня нараджэння жадаем моцнага здароўя, спакойнай працы, шчырых і добрых людзей на жыццёвым шляху. Нізкі паклон і ўдзячнасць за Вашу зычлівасць і культуру, за клопат пра дзяцей і моладзь, за вялікую любоў да Бога, якой Вы дзеліцеся падчас св. Імшы.
З малітвай удзячныя вернікі з Рандзілаўшчыны
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Юрыю Федуку з нагоды Дня нараджэння і 15-годдзя святарскай службы перасылаем сардэчныя пажаданні: здароўя, шчасця, людской дабрыні, супакою і апекі Найсвяцейшай Маці.
Тадэвуш і Алена Масюкевічы з Радуні
◊◊◊
Паважанаму касяндзу пробашчу Юзафу Багдзевічу з нагоды Дня нараджэння перасылаем мноства сардэчных пажаданняў: здароўя, сілы ў штодзённай душпастарскай працы, апекі Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Юзафа, а таксама шчодрых Божых ласкаў. Няхай Ваш святарскі шлях будзе асвечаны промнямі Божай міласэрнасці.
Касцёльны камітэт з пар. свв. Космы і Дам’яна
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу пробашчу Антонію Казлоўскаму з нагоды 8-годдзя святарскай працы ў нашай парафіі перасылаем сардэчныя пажаданні: моцнага здароўя, душэўнага супакою, шчодрых Божых ласкаў, радасці, спакойных дзён і здзяйснення ўсіх мар. Дзякуем Вам за малітву, добрае і чулае сэрца, а Богу – за тое, што паслаў Вас нам. Няхай Бог шчодра Вас узнагародзіць, а Маці Божая ахінае сваёй апекай.
Удзячныя парафіяне

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

violet
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  23

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.