ГРОДНА
Субота,
03 снежня
2022 года
 

Ці татуіроўкі з’яўляюцца грахом?

Задай пытанне

Да майго вялікага здзіў­лення, я прачытаў у адным сур’ёзным выданні, што амаль кожны другі чалавек мае на сабе татуіроўку. Сёння думка зрабіць татуіроўку становіцца паўсюднай практыкай і абуджае шмат эмоцый. Хтосьці робіць сабе на целе адвольны знак, без аніякай развагі, іншы ж старанна абдумвае, што павінна аздабляць яго цела. Часцей за ўсё моладзь хоча мець татуіроўку, каб ганарыцца перад равеснікамі і перад грамадствам, асабліва таму, што гэта можа быць модна і прыгожа.
    Многія ўрачы лічаць, што працэс татуіравання – гэта калечанне цела. У арганізм уводзяцца шкодныя для яго рэчывы. Часам здараецца, што гэта можа выклікаць утварэнне пухліны. А таму гэта ў пэўнай ступені шкодна. Татуіроўка – гэта калечанне свайго цела. Кніга Левіта ўзгадвае: “Дзеля памерлых не рабіце надрэзаў на целе вашым і не наколвайце пісьмёнаў. Я Пан” (Лев 19, 28). З гэтага біблійнага фрагмента вынікае, што Бог адназначна гаворыць – ніякіх татуіровак. Таксама няма чагосьці такога, як: веруючы робіць “хрысціянскія” татуіроўкі. Няма згоды на тое, каб зрабіць сабе крыж на руцэ ці плячы. Гэта не з’яўляецца годным спосабам паказаць, што я веруючы чалавек.
    Можна ўзгадаць шмат фрагментаў з Бібліі, дзе напісана, што наша цела – святыня Бога. Той, хто яго нішчыць, нішчыць Бога. Татуіраванне з’яўляецца знішчэннем цела, мы грашым супраць V Божай запаведзі – “не забівай”. Бог дае нам здароўе і прыгожае цела не для таго, каб мы потым калечылі іх.
Касцёл не мае на гэтую тэму канчатковага, дагматычнага вучэння. Трэба прымяняць агульныя правілы, якія датычаць здароўя, павагі да бацькоў, дбаласці аб целе і г.д. І калі мы маем чыстае сэрца і чыстыя намеры, то, бясспрэчна, мы не зграшым. Я ведаю такіх людзей, якія калісьці зрабілі татуіроўку, а потым шкадавалі аб гэтым.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  29

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.