ГРОДНА
Аўторак,
05 лістапада 2024 года |
Слова для Жыцця (34)
Папа Бэнэдыкт XVI
Апостал Якуб сцвярджаў у словах, якія заўсёды пабуджалі хрысціян: “Што за карысць, браты мае, каб хто казаў, што мае веру, але ўчынкаў не меў бы? Ці ж здолее вера збавіць яго? [...] Так і вера, калі не мае ўчынкаў, сама па сабе мёртвая. Можа, скажа хто: «Ты маеш веру, а я маю ўчынкі. Пакажы ты мне веру тваю без учынкаў, а я пакажу табе веру са сваіх учынкаў»” (Як 2, 14-18).
апостальскі ліст у форме “MOTU PROPRIO” “PORTAM FIDEI”, які абвяшчае Год веры †

Таксама і ў межах самога Касцёла можа часам здарыцца, што з цяжкасцю цэняцца і выкарыстоўваюцца ў духу глыбокай еднасці добрыя рэчы, здзейсненыя праз разнастайныя касцёльныя плыні. Але ж мы ўсе павінны заўсёды быць здольнымі цаніць і шанаваць адзін аднаго, усхваляючы Пана за нязмерную “фантазію”, з якой Ён дзейнічае ў Касцёле і ў свеце.
Фрагмент нядзельнага разважання, 30.09.2012, паводле www.wiara.pl
Кардынал Марк Уэлле
Касцёл імкнецца звярнуць увагу на той факт, што ў цэнтры ўвагі палітыкаў павінен заўсёды стаяць чалавек, створаны на падабенства Бога. Менавіта такое бачанне чалавека з’яўляецца асновай хрысціянскай адукацыі, і калі мы яе згубім, тады ў нас не будзе ўзораў для пераймання, што прывядзе да сур’ёзных вынікаў для маладых людзей.
Фрагмент інтэрв’ю для KAI, 30.09.2012
Кс. абп Тадэвуш Кандрусевіч
Чалавек, які паступае маральна, у нашым свеце можа не знайсці разумення, можа быць высмеяны і не прыняты грамадствам. Але як веруючы чалавек ён ведае, што павінен жыць і дзейнічаць паводле свайго, належным чынам сфармаванага сумлення. Яго вера павінна праяўляцца не толькі ў касцёле падчас малітвы, але і ў працы. Вялікім непаразуменнем з’яўляюцца заявы некаторых сучасных людзей, што захаванне маральнага права не абавязвае на месцы працы. Такое становішча хрысціяніна не адпавядае яго годнасці і на самой справе з’яўляецца карыкатурай на хрысціянства.
Фрагмент гаміліі да студэнтаў, Мінск,27.09.2012, паводле Сatholic.by
Кс. бп Антоній Дзям’янка
Вялікая перамога д’ябла ў нашыя часы ў тым, што многія аб ім забыліся альбо, як мяркуюць некаторыя, ён належыць да вераванняў мінулых часоў у супольнасцях з нізкай культурай побыту. Не забываймася, што яго дзейнасць і ў сучасным свеце таямнічая, рэальная і дзейсная. Таму давайце часта ў малітвах звяртацца да св. Міхала Арханёла.
Фрагмент гаміліі ў Мазыры, 29.09.2012, паводле Сatholic.by

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 57 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.