ГРОДНА
Нядзеля,
06 кастрычніка
2024 года
 

20 год Гродзенскай дыяцэзіі (34)

Храналогія жыцця дыяцэзіі

2009 год
  30 мая  - У гродзенскай катэдры кс. бп Аляксандр Кашкевіч удзяліў святарскія пасвячэнні дыяканам Андрэю Лішко і Аляксандру Багдановічу.
       13 чэрвеня  - Рэліквіі св. Антонія былі ўведзены ў парафію св. Антонія ў Малой Бераставіцы.
   15 – 18 чэрвеня  -  У Гродне адбылася I Парафіяда дзяцей і моладзі Гродзенскай дыяцэзіі.
18 чэрвеня  -  Дыяцэзіяльнае выдавецтва выдала ў друк новы малітоўнік “Веру ў жыццё вечнае” (тыражом 3 тысячы экзэмпляраў).
   18 – 21 чэрвеня  -  Адбылася I Пілігрымка ўрачоў у Чанстахову. Яе правадніком быў апякун урачоў кс. Андрэй Радзевіч.
   29 чэрвеня  -  У парафіяльным касцёле ў Ражанцы ксёндз біскуп асвяціў фігуры святых Пятра і Паўла.
   5 ліпеня  -  “Caritas” У дыяцэзіяльным санк­туарыі ў Тракелях адбылася каранацыя абраза Маці Божай Тракельскай. Каранацыю здзейсніў кс. кардынал Казімір Свёнтэк.
   30 ліпеня  -  У шпіталі ў Турку (Польшча) памёр кс. прэл. Мар’ян Маргуж, шматгадовы выкладчык гісторыі Касцёла ў ВДС у Гродне.
   23 жніўня  -  У пабрыгіцкім касцёле вечныя шлюбы склалі сёстры: Клара Волчэк, Агнэс Астравух, Антонія Шэйгерэвіч, Юзэфа Канаева.
   6 верасня  -  У Войстаме адбылося ўра­чыс­тае асвячэнне касцёла Найсвяцейшай Тройцы. Урачыстую св. Імшу ўзначаліў кс. бп. Аляксандр Кашкевіч. Быў асвечаны таксама ўстаноўлены каля касцёла помнік Яна Паўла II.
   9 – 15 верасня  -  Кс. бп Аляксандр здзейсніў кананічную візітацыю дэканата Дзятлава.
   12 верасня  -  У Слоніме з нагоды 10-й гадавіны беатыфікацыі сясцёр непакалянак урачыстую св. Імшу адправіў кс. бп Казімір Велікаселец.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

green
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  87

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.