ГРОДНА
Панядзелак,
09 верасня 2024 года |
Касцёл Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне
Дэканат Гродна-Усход
У 1993 г. у мікрараёне Дзевятоўка ў Гродне, нягледзячы на тое, што вакол гэтага месца тады было поле, паўстала новая парафія Найсвяцейшага Адкупіцеля. Першым пробашчам парафіі быў прызначаны кс. Ян Зубель, які паклапаціўся пра пляц пад будаўніцтва касцёла і пра падрыхтоўку яго архітэктурных планаў. Улетку 1994 г. на скрыжаванні вул. Курчатава і Ліможа гэты пляц быў асвечаны, таксама была пабудавана часовая капліца, асвечаная 28 жніўня 1994 г. пад тытулам Найсвяцейшага Адкупіцеля. У ёй да снежня 2009 г. праводзіліся ўсе набажэнствы. 22 снежня 1996 г. адбылося першае набажэнства Няспыннай Навэнны перад абразом Маці Божай Няспыннай Дапамогі, змешчаным у капліцы. З таго часу набажэнства Навэнны збірае вернікаў кожную сераду. У 1997 г. дырэктар “Радыё Марыя” перадаў фігуру Маці Божай Фацімскай у капліцу на Дзевятоўцы. †
14 лістапада 1997 г. дзякуючы намаганням кс. Вальдэмара Слоты, чарговага пробашча парафіі, распачалося будаўніцтва касцёла і душпастарскага цэнтра рэдэмптарыстаў у Гродне. Праект велічнага комплекса распрацавала праектнае бюро “Inarko” (архітэктар Генрык Зубель) у польскім г. Глівіца і адаптаваны гродзенскім праектным інстытутам “Гроднаграмадзянпраект”. Гэты праект блаславіў падчас аўдыенцыі Святы Айцец Ян Павел II.
7 лістапада 2000 г. у муры касцёла і душпастарскага цэнтра быў умураваны вугольны камень. Ён паходзіць з гробу св. Пятра ў Рыме. Камень быў падораны і асвечаны бл. Янам Паўлам II. Умураванне каменя здзейсніў Яго Эксцэленцыя кс. бп Антоній Дзям’янка ў прысутнасці правінцыяла Варшаўскай правінцыі рэдэмптарыстаў.
Працы па завяршэнні касцёла і яго інтэр’ера працягвалі чарговыя пробашчы: а. Юзаф Гэнза і а. Станіслаў Станеўскі, якія паходзяць з Гродна.
Святыня пабудавана ў стылі неаканструктывізму з клінкеру, бутавага каменю і бетону. Касцёл уяўляе сабой працяглы трохнававы прамавугольны ў плане аб’ём пад сегментарным бляшаным дахам. Да бакавога фасада асіметрычна далучана магутная, трохвугольная ў сячэнні, вежа-званіца. Да другога бакавога фасада прымыкае, утвараючы клаўструм, карэ з двух-трохпавярховых кляштарных корпусаў і парафіяльных памяшканняў пад двухсхільнымі бляшанымі дахамі.
У галоўным алтары знаходзіцца вялікая фігура Хрыста.
15 кастрычніка 2011 г. касцёл Найсвяцейшага Адкупіцеля быў урачыста кансэкраваны гродзенскім біскупам Аляксандрам Кашкевічам.
Касцёл Найсвяцейшага Адкупіцеля сёння знаходзіцца ў цэнтры новага мікрараёна сярод шматпавярховых дамоў, што сведчыць аб развіцці горада. Касцёл добра абстаўлены, мае прыгожы інтэр’ер прэзбітэрыя, стацыі Крыжовага шляху, канфесіяналы, лавы. Пры касцёле таксама знаходзіцца катэхетычны дом, у якім адбываюцца катэхезы і сустрэчы шматлікіх душпастарскіх груп.
Да Дзевятоўскай парафіі належаць капліцы ў Багушоўцы і Русоце, а таксама каплічка на могілках у Малышчыне. Айцам рэдэмптарыстам у парафіяльнай працы дапамагаюць сёстры назарэтанкі з Гродна.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 113 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.